Уладзімір Міхайлавіч Лук’янаў () — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 25 мая 1972 года ў Берліне (ГДР).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе намеснікам дырэктара вытворчага гандлёвага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Візус Экспрэс». У 2004−2010 гадах працаваў дырэктарам ТАА «ОйлКомпані» і намеснікам дырэктара ТАА «АктыўКомпані».
З 2010 года працаваў намеснікам дырэктара, першым намеснікам дырэктара па птушкагадоўлі і камерцыйнай дзейнасці, з 2014 года — дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Племптушказавод „Беларускі“».
З 2016 года — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“».
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання. З’яўляўся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
29 студзеня 2026 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка публічна адкланіў просьбу Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і прапанову Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб пераводзе Лук’янава на працу ва Урадзе з улікам таго, што ён добра спраўляецца са сваімі абавязкамі па месцы працыДаклад генеральнага дырэктара ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“» Уладзіміра Лук’янава.
Узнагароды Ганаровая грамата Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, юбілейны медаль «МПА СНД. 30 гадоў», юбілейны медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», медаль «За працоўныя заслугі» (2018), ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022), ордэн Працоўнай Славы (2025)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2025 года № 389 «Аб узнагароджанні».
Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзяку і падзячны ліст старшыні Мінскага аблвыканкама, падзякі старшыні Дзяржынскага райвыканкама, падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2025)Благодарность Главы Администрации Президента объявлена генеральному директору агрокомбината «Дзержинский» Владимиру Лукьянову. Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны — 2018».
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання