Вольга Уладзіміраўна Зазулінская (у дзявоцтве Анікевіч; ) — беларуская грамадская дзеячка. Праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця».
Біяграфія Атрымала сярэднюю адукацыю ў Стоўбцах. З 16 гадоў езділа ў Мінск на падпрацоўкі. Пасля навучалася ў Мінску па спецыяльнасцях «Бухгалтэрыя» і «Гандаль».
Працавала бухгалтарам. Мела ўласны бізнес звязаны з гандлем абуткам. У 2018 годзе з-за цяжкай хваробы маці сышла з гэтай сферы.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года была назіральніцай. Займалася валанцёрствам у лагеры медыкаў на Акрэсціна. Восенню 2020 года затрымлівалася супрацоўнікамі КДБ і пазней была асуджана па артыкуле 23.34. У лістападзе 2020 года была вымушаная пакінуць Беларусь. Літва дала гуманітарны калідор на прыезд у краіну, а арганізацыя «Дапамога» арганізавала сам выезд і бясплатнае жытло на першы час.
Грамадская і палітычная дзейнасць
З студзеня 2021 года працавала капірайтарам у фондзе «Краіна для жыцця». У кастрычніку 2022 года ўзначаліла гэты фонд. З’яўляецца суарганізатаркай службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі».
У верасні 2024 года Каардынацыйная рада рэкамендавала Вольгу Зазулінскую на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Яе кандыдатура была разгледжаная на слуханнях у радзе і падтрыманая большасцю галасоў чальцоў.
9 жніўня 2026 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» абвешчана, што Зазулінская ўзначаліць Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне.
Асабістае жыццё Развялася з мужам у 2021 годзе. Мае сына (нар. 2000) і дачку (нар. 2008).
Крыніцы
Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Катэгорыя:Члены фракцыі Еўрапейскі выбар