Фелікс Балямоўскі — беларускі друкар другой паловы XVI стагоддзя. Апошні, пасля Яна Карцана, кіраўнік Лоскай друкарні Кішкаў.

Імем Балямоўскага пазначаны два выданні: кніга Аляксандра Вітрэлінуса «Развага ў другім Евангеллі Іаана» (1586) і падручнік Яна Ліцынія Намыслоўскага «Сентэнцыі, неабходныя ў грамадскім жыцці» (1589). Пасля гэтага звесткі пра Балямоўскага адсутнічаюць. Відаць, ён узначальваў друкарню да яе закрыцця пасля 1592 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Друкары Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Постаці XVI стагоддзя Катэгорыя:Постаці Лоска