Бяскуднікаўскі раён () — раён у Паўночнай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы. Раёну адпавядае ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне муніцыпальная акруга Бяскуднікаўская. У сучасных адміністрацыйных межах Бяскуднікаўскі раён, як іншыя раёны горада, быў утвораны ў 1991 годзе, калі адбылася рэарганізацыя структуры органаў выканаўчай улады і тэрыторыя горада была падзелена на 10 адміністрацыйных акруг, а тыя, у сваю чаргу — на муніцыпальныя акругі, з 1995 года атрымаў статус раёна Масквы

Усходняя (асноўная) частка мікрараёна Бяскуднікава 1960—1980-х гг. (раней пасёлак Бяскуднікава) увайшла ў склад створанага ў 1991 г. раёна Алтуф’еўскі (з 1991 г. па 1995 г. — муніцыпальная акруга Алтуф’еўская). Гэта кварталы ўздоўж вуліц Стандартная, Інжынерная, Бегічава, праезду Чэрскага і Пуцявога праезду. Цяпер гэта мікрараён Бяскуднікава-2 у Алтуф’еўскім раёне. Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Масквы