Святы ключ — крыніца ва ўрочышчы Мхінічы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Таксама вядомая пад назвай Крыніца Іаана Хрысціцеля.
Апісанне Размешчана за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Пабеда, за 100 метраў на поўдзень ад моста цераз раку КаўпітаІнфармацыя пра крыніцу з сайта rodnikbel.by.
Легенда Паводле мясцовага падання, Бог кінуў на зямлю тры камяні. Самы вялікі ўпаў у вёсцы Кліны, дзе стала біць Блакітная крыніца, а меншыя — у вёсках Горы і Мхінічы, дзе таксама з’явіліся крыніцы.
Сучасны стан Раней побач з крыніцай стаяла царква. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС вёска Мхінічы была адселена, і тэрыторыя ўваходзіць у зону адчужэння, для наведвання якой патрабуецца пропуск.
У 2010-х гадах над крыніцай была ўзведзена новая драўляная капліца і купель. Вядзецца будаўніцтва храма. Адраджэнне крыніцы лічыцца заслугай іерэя храма Дзмітрыя Растоўскага.
Спасылкі Крыніца Іаана Хрысціцеля на сайце «Родники Беларуси»
Зноскі
Катэгорыя:Крыніцы Беларусі Катэгорыя:Краснапольскі раён