Святая Крыніца — крыніца каля аграгарадка Горы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Ясянёвы гай», ва ўрочышчы Касцёл. Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння.
Апісанне Крыніца ўяўляе сабой калодзежнае кольца вялікага дыяметра з пластмасавай трубой для спуску вады. Над крыніцай зроблена квадратная драўляная канструкцыя ў выглядзе навеса. Абсталявана невялікай драўлянай пляцоўкай для малебна, лаўкамі для адпачынку, двума драўлянымi крыжамі і лесвічным спускам. За некалькі метраў ад вытоку ручай упадае ў раку Палуж.
Гісторыя і легенды Паводле паданняў, раней на гэтым месцы быў касцёл. У рэчышчы ручая, што выцякае з крыніцы, ляжыць надмагільная пліта з надпісамі на польскай мове. Існуе легенда пра паненку, якая стала зданем і скінула гэтую пліту са сваёй магілы, і таму існуе забарона на наведванне крыніцы ўначыКриница аг. Горы (рас.). — Інфармацыя пра крыніцу з сайта rodnikbel.by..
Таксама існуе паданне пра тры камяні, якія Бог кінуў на зямлю. Самы вялікі ўпаў ля вёскі Кліны, дзе стала біць Блакітная крыніца, а меншыя — у вёсках Горы і Мхінічы, дзе таксама з’явіліся крыніцы.
Сучасны стан Вада з крыніцы лічыцца ў народзе гаючай. У 1998 годзе крыніца была добраўпарадкавана. У 2018 годзе побач пабудавана драўляная купель. Штогод на 10-ю пятніцу пасля Вялікадня ля крыніцы адзначаецца свята «Дзесятуха», падчас якога адбываецца асвячэнне вады.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Криница аг. Горы на сайце «Родники Беларуси» (рас.)
Катэгорыя:Гідраграфія Краснапольскага раёна Катэгорыя:Гідралагічныя помнікі прыроды Беларусі Катэгорыя:Крыніцы Беларусі Катэгорыя:Помнікі прыроды мясцовага значэння Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Краснапольскага раёна