Аляксандр Зіскінд бен Майсей з Гродна быў кабалістам XVIII стагоддзя. Памёр у Гродне ў 1794 годзе.

Біяграфія Іосіф Клаўснер, нашчадак Аляксандра Зіскінда, запісваў некаторыя сямейныя паданні, але, акрамя таго, што яго сучаснікі высока шанавалі, як святога чалавека, пра яго вельмі мала вядома. Здаецца, ён трымаўся ў баку ад барацьбы між артадаксальнымі яўрэямі і хасідамі свайго часу, хоць хасідская легенда распавядае пра сустрэчу паміж ім і магідам Межырэча непасрэдна перад смерцю апошняга. Паведамляецца, што рабін Наджман з Брацлава сказаў пра яго, што ён быў «хасідам да хасідства».

Напісаў «Yesod we-Shoresh ha-'Abodah» (Сутнасць і корань пакланення), Новы Двур, 1782, працу, якая часта перавыдавалася. Яна змяшчае ўказанні па правільным выкарыстанні і разуменні рытуалу, штодзённых яўрэйскіх малітваў, а таксама малітваў на Шабат і яўрэйскія святы; а таксама розныя экзегетычныя артыкулы па каментарыях Рашы, і артыкулы пра Святую Зямлю і Іерусалімскі храм. Гэтая праца стала надзвычай папулярнай. У некаторых колах і да сённяшняга дня рэгулярна праводзяцца курсы па ёй для тых, хто жадае маліцца з глыбокай адданасцю.

Таксама пакінуў сваім сынам этычны запавет, які змяшчае настаўленні адносна набажэнства. Гэтая праца была апублікавана ў Гродне ў 1794 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Памерлі ў 1794 годзе Катэгорыя:Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана Катэгорыя:Постаці Гродна Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі Катэгорыя:Яўрэі Катэгорыя:Памерлі ў Гродне