Барух Бэн Якаў Шык са Шклова (Шкло́вер) (; род. 1744, Шклоў — 1808, Слуцк?) — папулярызатар навукі ў асяроддзі ўсходнееўрапейскіх яўрэяў, пісьменнік, перакладчык і выдавец кніг на іўрыце. Ранні прадстаўнік Гаскалы (Яўрэйскага Асветніцтва) ва Усходняй Еўропе.

Біяграфія Барух Шык нарадзіўся ў горадзе Шклоў у сям'і патомных рабінаў, яго дзядзька па маці быў адзін з самых вядомых рабінаў XVIII стагоддзя Ар'е Лейб Гінцбург. Першапачатковую рабінскую адукацыю Барух атрымаў у свайго бацькі, які быў рабінам Шклова каля 20 гадоўDavid E. Fishman. A Polish Rabbi Meets the Berlin Haskalah: The Case of R. Barukh Schick // AJS Review. — Association for Jewish Studies, 1987. — Vol. 12, no. 1. — P. 95—121.. Ў 1764 годзе стаў рабінам і некаторы час працаваў суддзёй (даян) у рабінскім судзе ў Мінску.

Першай навуковай кнігай Шыка, напісанай у гады яго жыцця ў Мінску, была «Tif’eret Adam» («Вянок Адама»; 1777), праца па анатоміі чалавека, заснаваная на лацінскіх творах Джыролама Кардана з Павійскага ўніверсітэта, а таксама на талмудычных крыніцах і «Зогары». У гэтым тэксце шырока цытаваў антрапаморфныя ўрыўкі пра боства з «Зогара», якія ён лічыў дакладнымі анатамічнымі апісаннямі чалавечага цела. У Мінску таксама напісаў «‘Amude ha-shamayim» («Слупы нябесныя»), працу па месяцовай астраноміі і па вылічэнні часу «нараджэння» маладзіка. У гэтым тэксце выкарыстоўваліся творы Майманіда і Эўкліда, а таксама «Матэматычны канон» Франсуа Віета. Анатомія і астраномія Шыка былі заснаваны на сістэмах Галена і Пталемея. Лацінскія рукапісы, якімі ён карыстаўся, відаць, былі прывезены ў Шклоў Екуціэлем Горданам, былым студэнтам-медыкам Падуанскага ўніверсітэта і вучнем Майсея Хаіма Луцата.

Прага ведаў павяла яго ў Заходнюю Еўропу, ён вывучаў медыцыну ў Англіі і атрымаў медычны дыплом, у прыватнасці, авалодаў латынню, затым пераехаў у Берлін, дзе пазнаёміўся з многімі дзеячамі Гаскалы, такімі як Мозес Мендэльсон, Давід Фрыдлендэр і Нафталі Гірц Веселі (Візель).

У Берліне Шыку трапіўся старадаўні рукапіс кнігі XIV стагоддзя паводле пталямееўскай астраноміі, геаметрыі і календары, і ён яго выдаў у 1777 годзе. У тым жа годзе былі выдадзены ўласныя працы Шыка па астраноміі і анатоміі. Берлінскія прыхільнікі Гаскалы аказалі вялікую падтрымку пісьменніцкай і выдавецкай дзейнасці Шыка, многія з іх, у тым ліку і сам Мендэльсон падпісаліся загадзя на будучыя кнігі і дапамагалі з фінансаваннем. Паэт Веселі нават напісаў хвалебную паэму ў гонар яго кніг. Але праз пяць гадоў пасля адбыцця Шыка з Берліна, Веселі склаў досыць непахвальны партрэт польскага рабіна, дзе крытыкаваў яго за ігнараванне нямецкай мовы і прыродных навук.

У той перыяд (1784 год) Берлінскі гурток спрабаваў выкарыстаць Саламона Маймона у якасці прапагандыста навуковых ведаў на іўрыце, зрэшты, беспаспяхова. У адрозненне ад Маймона і Фрыдлендэра, Шык застаўся артадаксальным яўрэем, у яго кнігах сустракаецца, напрыклад, крытыка Азарыі Дэ Росі за недастаткова дакладнае прытрымліванне уяўленням мудрацоў Талмуда аб прыродзе. У адрозненне ад Маймона Шык вярнуўся ў 1778 годзе з Берліна ў родную Беларусь.

У 1778 годзе шык прыбыў у Вільню для знаёмства з Віленскім гаонам і атрымання яго адабрэння. Пасля гэтага Шык выдаў пераклад часткі кніг Эўкліда на іўрыт (1780 год), а таксама пераклаў з англійскай мовы дапаможнік па алгебры, геаметрыі і трыганаметрыі (1784 год). У прадмове да перакладу Эўкліда пераказаў гутарку з Гаонам, які рэкамендаваў перакладаць пабольш навуковых кніг на іўрыт. У тым жа прадмове ўтрымліваецца найбольш вядомае выказванне Баруха, у якім ён перадае словы Гаона:Я чуў сам з яго святых вуснаў, што кожная загана ў веданні навук прывядзе чалавека да ста заган у мудрасці Торы, так як Тора і навука цесна звязаныя Некаторыя іншыя сведчанні пацвярджаюць стаўленне Гаона да навук, апісанае Шыкам. Гэтыя словы шырока цытаваліся маскілім у дзевятнаццатым стагоддзі як рабінскае адабрэнне навуковых даследаванняў.

Купец і вучоны Іешуа Цэйтлін (1742-1822) стварыў нешта накшталт малой акадэміі ў сваім маёнтку Вусце каля Чэрыкава, дзе сярод іншых дзейнічаў і Шык. Відаць, ён меў там лабараторыю для навуковых заняткаў. Там жа напісаў кнігу па асабістай гігіене. Пасля вяртання ў Беларусь абвінаваціў лідараў узмацняючагася хасідскага руху, сярод іншага, у распаўсюджванні забабонаў і цемрашальства сярод яўрэяў, а таксама ў ачарненні тых, хто займаўся талмудызмам і навуковымі ведамі.

Пад канец жыцця, магчыма, пераехаў у Слуцк, дзе быў лекарам князёў Радзівіла.

У прадмове да перакладу Эўкліда патлумачыў, якая матывацыя стаяла за яго дзейнасцю па распаўсюджванню навуковых ведаў:Яны прывялі да таго, што народ Ізраіля грашыў у адносінах да навук і быў уражаны слепатой. Яны зрабілі народ Ізраіля пасмешышчам... Імя Божае апаганьваецца, калі язычнікі кажуць нам, што мы дурная нацыя, а не нацыя мудрацоў... Не такі быў шлях нашых мудрацоў, ніякая таямніца, вучэнне або навука не былі схаваныя ад іх. Шматкроць згадваемыя насмешкі над адсталасцю яўрэяў, па ўсёй верагоднасці, адлюстроўваюць уласны вопыт аўтара ў Берліне, калі высветлілася, што многія яго веды, атрыманыя гадамі працы, безнадзейна састарэлі, перш за ўсё праз незнаёмства з сістэмай Каперніка. Пасля Берліна звузіў кола прадметаў да матэматыкі і пачаў пазбягаць здабывання навуковых фактаў са старых яўрэйскіх кніг, у тым ліку Талмуда і «Зогара». У прадмове да «Мераў вымярэння» ён піша:У наш час «навукі» служаць павелічэнню пашаны Торы. Яны робяць мудрацоў Торы паважанымі і шанаванымі ў вачах народаў і князёў. Таму я вырашыў прыйсці на дапамогу народу Ізраіля і падняць упалую карону Еуды.

Катэгорыя:Постаці яўрэйскай гісторыі Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці яўрэйскага багаслоўя Катэгорыя:Яўрэйскія філосафы Катэгорыя:Памерлі ў 1808 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шклове Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1744 годзе Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі