Анатоль Міхайлавіч Ладыга (нар. , Вялікія Круговічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец.
Біяграфія Нарадзіўся 27 чэрвеня 1977 года ў вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 2011 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына».
Працаваў у сельскагаспадарчых арганізацыях Капыльскага раёна на розных пасадах: галоўным ветэрынарным урачом калгаса «Кастрычнік», галоўным ветэрынарным урачом вытворчага ўчастка «Мацкевічы» ТАА «Харвіст», намеснікам старшыні СПК «Войкава» і намеснікам дырэктара ЗАТ «Жыліхава» па жывёлагадоўлі. Быў галоўным заатэхнікам і галоўным ветэрынарным урачом СПК «Ціміразеўскі», а таксама намеснікам дырэктара гэтага прадпрыемства па жывёлагадоўлі.
У 2011 годзе ўзначаліў Капыльскую раённую ветэрынарную станцыю, у 2013 годзе — філіял «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца». У 2014—2017 гадах займаў пасаду першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама.
З 17 студзеня 2019 года — старшыня Клецкага райвыканкама.
З 1 чэрвеня 2023 года прызначаны старшынёй Салігорскага райвыканкама.
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта