Гета ў Пагосце (канец чэрвеня —25 жніўня 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення габрэяў вёскі Пагост Чыжэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна Мінскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.

Гісторыя Вёска была захоплена нямецкімі войскамі ў канцы чэрвеня 1941 года. Акупацыя доўжылася тры гады — да 29 чэрвеня 1944 годаНациональный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 4683, опись 3, дело 724, листы 1-3;.

Адразу пасля акупацыі, ужо ў канцы чэрвеня 1941 года, немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Пагосце гетаА. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. .

Гета займала раён вуліцы Набярэжнай. Яно было абгароджана калючым дротам з адным выхадам, каля якога кругласутачна дзяжурылі паліцаі, нікога не выпускаючы.

Немцы вельмі сур’ёзна разглядалі пагрозу яўрэйскага супраціву, і таму ў большасці выпадкаў у першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэння яўрэяў-мужчын ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў — нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязніА. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. . Па гэтых меркаваннях у пачатку жніўня 1941 года немцы сабралі ўсіх мужчын, затым рускіх і беларусаў адразу адпусцілі, а каля сотні яўрэяў пагрузілі на машыны, павезлі ў лес за дзесяць кіламетраў ад мястэчка і ўсіх расстралялі.

Прыкладна праз тры тыдні, 25 жніўня 1941 года, у Пагост прыехала машына з паліцэйскімі, якія ездзілі па мястэчку і па гучнагаварыцелю аб’яўлялі: «усім сабрацца на плошчы! Тэрмінова!». У гэты ж час на плошчу прыехалі 5-6 машын з нямецкімі салдатамі і аўчаркамі. Габрэі і беларусы сабраліся на плошчы. Частка яўрэяў-мужчын пад канвоем адвялі рыць расстрэльныя ямы. Потым прысутных падзялілі — беларусаў адправілі ў царкву, а габрэяў пабудавалі ў калону каля сінагогі. Пасля гэтага немцы павялі калону габрэяў ад сінагогі па рынкавай плошчы міма праваслаўнай царквы на ўскраіну Пагоста. Многія, асабліва жанчыны, спрабавалі ўцячы, але іх даганялі немцы і паліцаі з сабакамі і расстрэльвалі адразу. Калону прывялі да выкапаных ямаў, дзе і расстраляліМ. Дуденко. Холокост в м. Погост в июне-августе 1941 года .

У гэты дзень, 25 жніўня 1941 года, пры ліквідацыі гета былі забітыя 440 (каля 800, 620) чалавек.

Толькі некалькім яўрэям пасля трагедыі 25 жніўня 1941 года ўдалося застацца ў жывых — Рэнгольды Ісаак, Хаім і Абрам, Мышалаў Абрам і яшчэ трое невядомыхИ. Герценштейн. Островки памяти .

Памяць У 1946 на дзвюх магілах ахвяр генацыду яўрэяў у Пагосце ўстаноўлены абеліскі. У 2016 годзе яны былі заменены на новыя помнікі.

Крыніцы

Літаратура

Пагост Катэгорыя:Гісторыя Салігорскага раёна Катэгорыя:1941 год у Беларусі