Ян Мароз ( - ) — беларускі каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Крычава (зараз — Міёрскі раён). У 1909 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю.
Да 1912 года быў капеланам парафіі ў Лідзе, потым — адміністратарам парафіі ў Шчучыне. З 1912 года быў прызначаны пробашчам касцёла ў Ражанцы. У 1918 годзе прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. З’яўляўся намеснікам старшыні рады павета Шчучын-Плянты, якая займалася фармаваннем мясцовай польскай Самаабароны.
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны застаўся ў Ражанцы і працягваў служыць у касцёле.
У лютым 1949 года быў арыштаваны органамі НКВД. Па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці быў прыгавораны да 25 гадоў зняволення.
Памёр у 1952 годзе ў адным з лагероў Дубраўлагу ў пасёлку Явас (Мардовія).
Рэабілітаваны ў 1993 годзе калегіяй Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі Краязнаўчы каляндар
Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мёрскім раёне