Марыко́ні — шляхецкі род уласнага герба. Паходзілі з Італіі, з сярэдзіны XVII стагоддзя — ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1673 годзе атрымалі індыгенат. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся ў Вількамірскім павеце.
Вядомыя прадстаўнікі Міхал Тадэвуш Марыконі (пасля 1720—1788) — стараста больніцкі, стараста памускі, падкаморы вількамірскі. Юзаф Марыконі (пасля 1747 — пасля 1794) — сын Міхала Тадэвуша, падстараста вількамірскі, зямянскі генерал-маёр Вількамірскага павета ў час паўстання 1794 года. Марцыян Марыконі († пасля 1789) — пісар скарбовы літоўскі, стараста вількамірскі. Бенядзікт Беньямін Марыконі († пасля 1794) — сын Марцыяна, каралеўскі шамбялян, член Пастаяннай Рады, член Скарбовай камісіі ВКЛ, вялікі пісар літоўскі, стараста пінскі, член Найвышэйшай літоўскай рады падчас паўстання 1794 года. Ігнат Марыконі († да 22 жніўня 1823) — брат Бенядзікта Беньяміна, стараста берасцейскі і вількамірскі, пісар скарбовы літоўскі, член Камісіі люстрацыі і ліквідацыі літоўскага войска, дэлегат у Найвышэйшай літоўскай радзе, удзельнік адміністрацыі 1812 года, створанай Напалеонам.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя Катэгорыя:Шляхецкія роды Вялікага Княства Літоўскага італьянскага паходжання