Анры Жыфа́р (), пры нараджэнні Батыст Жуль Анры Жак Жыфар (Baptiste Jules Henri Jacques Giffard; , Парыж — , там жа) — французскі вынаходнік. Стварыў першы ў свеце дырыжабль з паравым рухавіком. Стварыў струменевы інжэктар для паравых катлоў.
Вынаходкі
Дырыжабль з паравым рухавіком У 1852 годзе Анры Жыфар пабудаваў аэрастат цыгарападобнай формы, даўжынёй 44 м і дыяметрам 12 м, які змяшчаў 2500 м³ газу і быў забяспечаны паветраным вінтом, які прыводзіўся ў кручэнне паравой машынай магутнасцю ў 3 к. с. (2,2 кВт). Маса самой машыны складала 50 кг, а разам з катлом — 150 кг, такім чынам удзельная маса рухавіка складала 50 кг/к. с. ці 68 кг/кВт. Для надання апарату ўстойлівасці і кіравання яго курсам быў прадугледжаны адмысловы руль-ветразь.
На гэтым кіраваным аэрастаце (дырыжаблі) Жыфар падняўся 24 верасня 1852 г. з парыжскага іпадрома. Даволі моцны вецер, паводле яго ўласных слоў, перашкаджаў паступальнаму руху аэрастата (бо наяўнай магутнасці машыны не хапала для яго пераадолення), аднак яму ўдалося выканаць павароты і бакавыя рухі з дапамогай шрубы і руля. Затым вынаходнік падняўся на сваім апараце на вышыню каля 1800 м, дзе змог перасоўвацца гарызантальна і шчасна спусціўся на зямлю паблізу горада Трап (). Такім чынам, Анры Жыфар стаў першым у гісторыі чалавекам, якому ўдалося здзейсніць палёт на аэрастаце з дапамогай паравога рухавікаПраекты кіраваных аэрастатаў з паравым рухавіком прапаноўваліся і раней, у прыватнасці: Паўлі і Эггам, Дж. Кейлі, Партрыджам..
У 1855 годзе Анры Жыфар, сумесна з Г. Іонам, распачаў палёт на пабудаваным ім новым дырыжаблі ёмістасцю 3700 м³ пры даўжыні 70 м і найбольшым папярочніку 10 м, які быў забяспечаны больш магутным рухавіком (таксама паравым). Падчас палёту абалонка дырыжабля з-за канструктыўных недахопаў пачала выслізгваць з сеткі, да якой была прымацавана гандола, аднак паветраплавальнікам удалося апусціцца на зямлю да таго, як абалонка канчаткова аддзялілася.
У далейшым Жыфар прыступіў да распрацоўкі праекта дырыжабля ёмістасцю ў 220000 м³ пры даўжыні 600 м. Яго хуткасць, па разліках аўтара, павінна была складаць да 72 км/гадз. Паравая машына павінна была працаваць ад двух катлоў, палівам для аднаго з якіх служыла газа, а для другога — газ з абалонкі дырыжабля. У працэсе працы над рухавіком для новага дырыжабля Анры Жыфар вынайшаў паравы інжэктар, які пазней атрымаў шырокае распаўсюджванне ў прамысловасці. Дзякуючы гэтаму вынаходніцтву Жыфар стаў заможным. Аднак абставіны (у прыватнасці, пагаршэнне зроку) перашкодзілі рэалізацыі праекта вялізнага дырыжабля.
К. Э. Цыялкоўскі амаль праз 80 гадоў, у 1933 годзе, прапанаваў удасканаленні дырыжабля Жыфара ў артыкуле «Дырыжабль, стратаплан і зоркалёт як тры ступені найвялікшых дасягненняў СССР».
Смерць 15 красавіка 1882 года Анры Жыфар пакончыў з сабой з-за надыходзячай слепаты, атруціўшыся хлараформам.
Крыніцы
Літаратура
Авиация: Энциклопедия / Гл. ред. Г. П. Свищёв. — : Большая Российская энциклопедия, 1994. — ISBN 5-85270-086-X
Спасылкі
Катэгорыя:Інжынеры Францыі Катэгорыя:Вынаходнікі Францыі Катэгорыя:Спіс вучоных і інжынераў на Эйфелевай вежы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы Катэгорыя:Памерлі ў 1882 годзе Катэгорыя:Памерлі 15 красавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў Парыжы Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1825 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 8 лютага Катэгорыя:Дырыжаблебудаўнікі Катэгорыя:Самазабойцы, якія прынялі яд Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз