Ігнат Марыко́ні (; памёр да 22 жніўня 1823) — дзяржаўны дзеяч і ўраднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Марыконі ўласнага герба італьянскага паходжання. Сын Марцыяна Марыконі, старасты вількамірскага і пісара скарбовага літоўскага і Аляксандры Ганны з Тызенгаўзаў. Брат Бенядзікта Беньяміна Марыконі, пісара вялікага літоўскага і старосты пінскага.

Дзякуючы падтрымцы Антонія Тызенгаўза з 1777 года займаў пасаду старасты берасцейскага. У 1783 годзе прадаў пасаду К. Н. Сапегу. У 1781—1788 гадах стараста вількамірскі.

З 1790 года — пісар скарбовы літоўскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы 1778 і 1788 гадоў, быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1779 годзе.

У 1793 годзе прызначаны каралём у Камісію люстрацыі і ліквідацыі літоўскага войска. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года, быў дэлегатам Вількамірскага павета ў Найвышэйшую літоўскую раду.

У 1812 годзе ўдзельнічаў у мясцовай адміністрацыі, створанай Напалеонам.

Памёр да 22 жніўня 1823 года.

Сям'я У шлюбе з Аленай з Білевічаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісары скарбовыя літоўскія Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Старосты вількамірскія Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Памерлі ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады