Маршалак дворскі — гаспадарчы ўраднік пры дварах членаў манаршай сям’і, біскупаў, магнатаў, кіраўнік дворных службоўцаў (дваран). Паняцце маршалак паходзіць ад (, ), спачатку ў сярэднявеччы ён кіраваў канюшняй (пазней канюшы) і дваром князя.

Колькасць ураднікаў павялічвалася. З часам для асобных функцый вялікі князь прызначаш маршалкаў гаспадарскіх. Шляхта выбірала на сваіх сходах старшынь пасяджэнняў — маршалкаў канфедэрацый, маршалкаў соймікаў або маршалкаў вальнага сойму. Маршалак надворны і маршалак вялікі займаліся падтрыманнем прыстойнасці, парадку і этыкету пры велікакняжацкім двары і на з’ездах шляхты. Шэраг функцый сярэднявечных маршалкаў па забеспячэнні вайсковай і судовай дзейнасці лакальных супольнасцяў шляхты перайшла да ваявод (). З 1632 года маршалак надворны літоўскі выконваў судовыя функцыі і ўваходзіць у склад генеральнага каптуровага суда.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ураднікі Рэчы Паспалітай