«Can’t Buy Me Love» () — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Полам Мак-Картні. Упершыню выпушчана ў 1964 годзе ў фармаце сінгла, пазней у тым жа годзе ўключана ў музычны фільм з удзелам музыкантаў — «Вечар цяжкага дня». У фільме яна выступае ў ролі своеасаблівай музычнай застаўкі да некалькіх эпізодаў — калі мы бачым хлопцаў, якія бягуць па полі пасля імклівых уцёкаў з тэлестудыі і неверагодных гонак з фанатамі і паліцыяй, калі хлопцам удаецца сысці ад пераследу і схавацца ў завулку. Песня была змешчана на 289-е месца ў спісе 500 найвялікшых песень усіх часоў паводле часопіса Rolling Stone.

Інтэрпрэтацыя У інтэрв'ю 1966 года амерыканскім журналістам, якія прасілі Мак-Картні распавесці пра «сапраўднае» значэнне песні, музыкант сказаўСергей Курий. Хиты группы BEATLES — II: «Can’t Buy Me Love», «Help!» .:

Асабіста я лічу, што любую рэч можна растлумачыць як заўгодна, але калі я чую меркаванне, што ў песні «Can’t Buy Me Love» гаворыцца аб прастытутцы, я не вытрымліваю. Гэта ўжо занадта.

Паводле музыканта, ідэя дадзенай кампазіцыі заключалася ў перакананні слухачоў у тым, што матэрыяльны дабрабыт — гэта сапраўды каштоўна, аднак і яно не можа купіць тое, што для чалавека сапраўды важна. Аднак у пазнейшых інтэрв'ю музыкант нечакана заявіў: «Песня павінна была называцца „Can Buy Me Love“ (бел. Каханне можна купіць), калі я разважаў аб прывілеях, якія прынеслі мне вядомасць і грошы».

Адзін з радкоў песні «Грошы мяне не вельмі цікавяць, за грошы каханне не купіш» супярэчыць ранейшаму запісу гурта — «Money (That’s What I Want)» (бел. Грошы (Гэта ўсё, што я хачу)).

Пра песню Кампазіцыя створана Полам Мак-Картні пры ўдзеле Джона Ленана і першапачаткова была запісана на студыі «Pathe Marconi» у Парыжы 29 студзеня 1964 года, дзе The Beatles 18 дзён давалі свае канцэрты ў тэатры "Алімпія". Аднак канчатковая версія была дапрацавана ўжо ў лонданскай студыі гуказапісу Abbey Road толькі 25 лютага і выпушчана 20 сакавіка сінглам пад назвай «Can’t Buy Me Love»/«You Can’t Do That»«Немагчыма купіць сабе каханне» на сайце blog.i.ua.. Песня «Can’t Buy Me Love» тры тыдні (з 2 па 22 красавіка) займала першыя месцы ў брытанскім хіт-парадзе і пяць тыдняў (з 4 красавіка па 8 мая) у чартах ЗША. У гэты час філіял студыі EMI у Заходняй Германіі, Odeon, настаялі на тым, што The Beatles не змогуць прадаваць свае запісы ў значнай колькасці на тэрыторыі Германіі, калі песні на гэтых запісах не будуць выкананы на нямецкай мове, і The Beatles былі вымушаны пагадзіцца на паўторную сесію гуказапісу. Музыканты перазапісалі песні «She Loves You» (бел. Яна кахае цябе) і «I Want to Hold Your Hand» (бел. Я хачу трымаць цябе за руку). На нямецкай мове песні сталі называцца «Sie Liebt Dich» і «Komm, Gib Mir Deine Hand». Па патрабаванні EMI песня «Sie Liebt Dich» (She Loves You) павінна была быць перазапісана. EMI накіравалі ў лонданскую студыю музыкантаў перакладчыка, які павінен быў прысутнічаць падчас сесіі гуказапісу музыкантаў. Завершаная сесія ў межах вылучанага студыяй часу дала гурту магчымасць зрабіць запісы бэк-трэка да нядаўна напісанай песні «Can’t Buy Me Love». Заключны вакал Мак-Картні быў звышдубляваны ў лонданскай студыі «Эбі-Роўд» 25 лютага.

Падчас перазапісу песні было зменена сольнае выкананне на гітары Джорджа Харысана, аднак яго можна пачуць на заднім плане запісу. Сам музыкант распавядаўАкорды — «Let It Beat» — пра гурт «Бітлз» на сайте letitbeat.narod.ru.:

Памятаю, мы запісалі не толькі дзве песні на нямецкай, але і песню «Can’t Buy Me Love» («За грошы каханне не купіш»). Мы адвезлі стужкі з сабой у Англію, каб яшчэ папрацаваць над імі. Аднойчы я чытаў артыкул, у якім хтосьці спрабаваў раскрытыкаваць «Can’t Buy Me Love», разважаючы пра мой гітарны дабл-трэк, які нібыта атрымаўся няўдала, паколькі адну з дарожак чуваць грамчэй. А насамрэч адбылося вось што: першы запіс мы зрабілі ў Парыжы, а паўторны — у Англіі. Відавочна, у студыі затым паспрабавалі зрабіць дабл-трэкінг, але ў тыя дні існавалі толькі дзве дарожкі, таму грамчэй гучыць версія, запісаная ў Лондане, а скрозь яе як бы чуецца другая, цішэйшая.

Хелен Шапіра, сябар гурта, распавядала, што барабаншчык Рынга Стар дадаў у запісе дадатковыя талеркі і што «відавочна, гэта быў адзін з тых момантаў, якія барабаншчык гурта рабіў вельмі часта ў запісах The Beatles». «Can’t Buy Me Love» таксама з'яўляецца адзіным англамоўным запісам The Beatles, зробленым не ў брытанскай студыі, а за мяжой. Аднак інструментальная частка «Б»-боку іншага сінгла The Beatles — «The Inner Light» — была запісана ў Індыі падчас музычнай сесіі з індыйскімі музыкантамі.

Склад Джон Ленан — акустычная рытм-гітара Пол Мак-Картні — вакал (дабл-трэк), бас-гітара Джордж Харысан — гітара Рынга Стар — барабаны

Музычныя чарты

ЗША Чатыры песні The Beatles разам з сінглам «Can’t Buy Me Love» падымаліся на першую пазіцыю ў амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100: Пакуль Billboard не пачалі выкарыстоўваць SoundScan для сваіх музычных чартаў, песні гурта дабіліся самых нечаканых і лепшых вынікаў, перамяшчаючыся з пазіцыі #27 на пазіцыю #1. Ніякі іншы сінгл не меў падобнага поспеху. «Can’t Buy Me Love» дасягнуў пазіцыі #1 (4 красавіка 1964), увайшоўшы ў «пяцёрку» 100 гарачых хітоў The Beatles. Пазней у гэтым хіт-парадзе з'явяцца песні Twist and Shout, She Loves You, I Want to Hold Your Hand і Please Please Me. Ніякі іншы артыст не трымаў лепшыя пяць песень адначасова. На другім тыдні знаходжання ў хіт-парадзе ЗША сінгл дасягнуў пазіцыі #1 (11 красавіка 1964). Усяго ў The Beatles было чатырнаццаць песень, якія ўвайшлі ў «гарачую сотню» хітоў.

Вялікабрытанія Can’t Buy Me Love стаў чацвёртым сінглам The Beatles у Вялікабрытаніі, які дасягнуў пазіцыі #1 і трэцім сінглам музыкантаў, які прадаў больш за мільён копій на тэрыторыі краіны.

Альбомы, у якія ўвайшла песня A Hard Day's Night (версіі амерыканскай студыі United Artists і версія брытанскай студыі Parlophone Records) Big Hits From England And The U.S.A (альбом-кампіляцыя з запісамі музыкантаў, выпушчанымі пад лэйблам Capitol Records у 1964 годзе) The Beatles’ Million Sellers — міні-альбом, які выйшаў у канцы 1965 года A Collection Of Beatles Oldies (міні-альбом, выпучшаны толькі для слухачоў Вялікабрытаніі) Hey Jude (альбом-кампіляцыя 1970 года, таксама вядомы як The Beatles Again) The Beatles 1962—1966 (двайны дыск 1973 года) Reel Music (зборнік песень, у які ўвайшлі песні з кінафільмаў з удзелам The Beatles) 20 Greatest Hits (альбом-кампіляцыя 1982 года) 1 (альбом-кампіляцыя, выпушчаны ў лістападзе 2000 года)

Кавер-версіі Эла Фіцджэральд (1964) Джордж Марцін (1964) The Supremes (1964) Генры Манчыні (1965) Пітэр Селерс (1965) Чэт Аткінс (1966) Багз Бані і Дафі Дак (Жо Аласкі) (1995) Пол Мак-Картні (2003) Аляксандр Пушной

Цікавыя факты Савецкія слухачы, якія не мелі доступу да кружэлак, нярэдка не маглі разабраць слоў песні на слых. Так, інтэлектуалам у першым радку часта чулася «Get Babilon» (падобнае да фразы «Прэч з Вавілона!»), а жартаўнікам — «Кінь бабе лом». Усё аказалася значна прасцей, хаця і за мяжой гэты няхітры тэкст спрабавалі растлумачыць у меру сваёй разбэшчанасці. У магнітаальбоме гурта «ДК» 1986 года гучыць песня, назва якой была скалькавана як «Бабий лён». У СССР гэтая песня выкарыстоўвалася ў мультфільме кінастудыі «Союзмультфильм» «Скамейка»: яна гучала па радыё ў чалавека на лаўцы. Песня «Can’t Buy Me Love» стала 6-м па ліку сінглам «The Beatles». На адваротным баку сінгла выйшла кампазіцыя «You Can't Do That». Гэта таксама быў першы сінгл «The Beatles», што ўтрымліваў вакал толькі аднаго выканаўцы. На момант выхаду «Can’t Buy Me Love» «The Beatles» ужо былі фенаменальна папулярныя ва ўсім свеце. Сінгл з песняй імгненна дасягнуў вяршынь усіх хіт-парадаў. У ЗША сінгл выйшаў крыху раней, чым у Вялікабрытаніі, адразу ж стаўшы залатым: у першы ж тыдзень колькасць прададзеных копій дасягнула двух мільёнаў.

Крыніцы

Літаратура Бронсан, Ф. The Billboard Book of Number One Hits. Нью-Ёрк: Кнігі Білборда, 2003. ISBN 0-8230-7677-6 Цёрнэр, С. A Hard Day’s Write: The Stories Behind Every Beatles' Song, Харпер, Нью-Ёрк: 1994, ISBN 0-06-095065-X

Спасылкі Аналіз Алана В. Полака (Песня «Can’t Buy Me Love») Біблія The Beatles: Can’t Buy Me Love Акорды песні «Can’t Buy Me Love» Хіты гурта Beatles — «Can’t Buy Me Love» The Beatles — Can’t Buy Me Love (Live) на сервере YouTube

Катэгорыя:The Beatles