Альфрэд Маргул-Шпэрбер (, ) — найбуйнейшы нямецкамоўны паэт Румыніі.

Біяграфія Нарадзіўся ў мястэчку Старажынец на Букавіне. Рэдактар часопіса Czernowitzer Morgenblatt. У 1940 годзе, пасля далучэння Паўночнай Букавіны да СССР, бяжыць у Бухарэст. Ад дэпартацыі яго ратуюць сябры, а аўстрыйскі паэт і сябра Нацысцкай партыі Ёзэф Вайнхебер заяўляе, што «лепш за ўсіх па-нямецку цяпер піша ўсходнееўрапейскі габрэй Маргул-Шпэрбер». Пасля самагубства Вайнхебера ў красавіку 1945 Маргул-Шпэрбер піша верш, прысвечаны яго памяці, пад назвай «Зорка ў віне» (Stern in Wein). Памёр у Бухарэсце.

Крыніцы

Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Румыніі