Эўкатастрофа () — нечаканы паварот сюжэту, у выніку якога пратаганіст выходзіць з жудаснага і, здавалася б, безнадзейнага становішча. Сам тэрмін і канцэпцыя былі прапанаваны філолагам і пісьменнікам Джонам Р. Р. Толкінам у эсэ «», заснаваным на яго лекцыі 1939 года. Пазней тэрмін выкарыстоўваўся іншымі аўтарамі і даследнікамі.

Паходжанне Англійскі філолаг і пісьменнік Джон Рональд Руэл Толкін прыдумаў тэрмін, склаўшы яго з грэчаскага слова «катастрофа» (ад ), што азначала развязку сюжэту, і прэфікса «эў» (ад ), што азначае «добры». У сваім эсэ «» (заснаваным на лекцыі, прачытанай у 1939 годзе), Толкін вызначыў эўкатастрофу як асноватворную частку сваёй канцэпцыі (міфатворчасці). На яго думку, радасць і суцяшэнне, якія прыносіць эўкатастрофа ў казцы, значна важнейшыя за «ілюзорнае наталенне адвечных жаданняў чалавецтва», у чым бачаць сэнс казак некаторыя даследчыкі. Толкін таксама выкарыстоўваў гэты тэрмін у адносінах да тэкстаў Евангелля: паколькі ён быў прававерным каталіком, ён называў эўкатастрофай «чалавечай гісторыі», а Уваскрэсенне Ісуса Хрыста — эўкатастрофай Богаўцелаўлення.

Браян Роўзберы з Універсітэта Цэнтральнага Ланкашыра вызначае эўкатастрофу як «, насуперак усім абставінам, які мае эмацыйную інтэнсіўнасць і маральную дарэчнасць».

Эўкатастрофа ў мастацкай літаратуры часам параўноўваецца з прыёмам «бог з машыны» (), бо абодва прапануюць раптоўнае вырашэнне, здавалася б, невырашальнай праблемы. Але існуюць і адрозненні: эўкатастрофа неад’емна звязана з аптымістычным поглядам на развіццё падзей у наратыве, а таксама непасрэдна звязана з папярэднімі падзеямі сюжэту (у адрозненні ад «бога з машыны»), што забяспечвае «ўнутраную ўзгодненасць» апісваных падзей. На думку Толкіна, эўкатастрофа можа адбыцца і без выкарыстання «бога з машыны».

Прыклады Самай вядомай эўкатастрофай у творах самаго Толкіна з’яўляецца развязка яго рамана «Валадар Пярсцёнкаў». У момант, калі перамога Саўрана здавалася непазбежнай, у выніку ўмяшання Адзіны Пярсцёнак быў знішчаны ў агні . Прыкладам выкарыстання эўкатастрофы ў Толкіна таксама з’яўляюцца арлы, якія не раз прыходзяць на дапамогу да герояў у адчайных сітуацыях; іх таксама параўноўваюць з «богам з машыны». Толкін прызнаваўся, што атрымліваў «эўкатастрафічныя» эмоцыі пасля з’яўлення арлоў у кнізе «Хобіт, або Туды і назад». У «Сільмарыліяне» прыкладам эўкатастрофы з’яўляецца падарожжа ў і далейшая дапамога у вайне з , які на той момант ужо захапіў увесь .

У творах іншых аўтараў таксама можна знайсці прыклады эўкатастрофы, напрыклад, выбух Зоркі смерці ў фільме «Зорныя войны», а таксама пацалунак , які выратаваў Беласнежку. Оўэн Котан-Барат і выкарыстоўвалі тэрмін «эўкатастрофа» для апісання гіпатэтычнага «пераходнага перыяду» ў будучыні, які дасць «экзістэнцыйную надзею» і дазволіць не проста пазбегнуць , але і стане пачаткам яго «росквіту».

Гл. таксама

Бог з машыны

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Джон Толкін Катэгорыя:Нараталогія