Шаркаўшчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Браслаўскім, Мёрскім, Глыбоцкім, Пастаўскім раёнамі.
Утвораны 15 студзеня 1940 года. У 1962 годзе быў скасаваны, у 1966 — адноўлены. Раённы цэнтр — гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, размешчаны за 210 км ад Віцебска і 195 км ад Мінска. Працягласць тэрыторыі з захаду на ўсход 60 км, з поўдня на поўнач — 30 км.
У раёне 7 сельсаветаў: Більдзюжскі, Валожынскі, Германавіцкі, Ёдскі, Лужкоўскі, Радзюкоўскі, Станіславоўскі.
Геаграфія Паверхня раёна плоскаўвагнутая, знаходзіцца ў межах Дзісненскай нізіны, якая ўтварылася на месцы былога Дзісенска-Полацкага прыледавіковага вадаёма. З поўначы і паўночнага захаду ўкліньваецца Браслаўская града. Рэльеф тэрыторыі пераважна раўнінны, што ўскладняе адток атмасферных ападкаў і стварае вялікія плошчы пераўвільготненых зямель. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы.
Сярэдняя тэмпература ў студзені −7, ліпені +17,8 °C. Ападкаў 564 мм за год. Вегетатыўны перыяд 185 сутак.
Найбольшая рака Дзісна з прытокамі Янка, Маціца, Бярэжа (злева) і Бярозаўка, Паловіца, Мнюта, Ілаўка (справа). На тэрыторыі раёна размешчана 11 азёр: Алашскае, Асвята, Барысаўка, Валозева, Вярхі, Даўбенішкі, Ілава, Карцэя, Княж, Рапсінак, Скно.
На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна знаходзяцца: біялагічны заказнік Забалацце; гідралагічны заказнік абласнога значэння Стрэчна; гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння Ельня.
Таксама ў раёне маюцца 18 тарфяных заказнікаў мясцовага значэння.
Гісторыя Шаркаўшчынскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 г. гарадскі пасёлак) Шаркаўшчына. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Беладворскі, Більдзюгскі, Варонкаўскі, Германавіцкі, Ёдскі, Каўшэлеўскі, Куштальскі, Навасёлкаўскі, Полаўскі, Пяліцкі, Ручайскі, Слабадскі, Шкунціцкі, Юзафоўскі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Беладворскі, Варонкаўскі, Каўшэлеўскі, Куштальскі, Слабадскі і Юзафоўскі сельсаветы, Навасёлкаўскі сельсавет перайменаваны ў Буйкаўскі, Полаўскі сельсавет — у Жукоўшчынскі, утвораны Дулінаўскі і Корніцкі сельсаветы. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны Ёдскі сельсавет. 17 красавіка 1962 года раён скасаваны: Більдзюгскі і Корніцкі сельсаветы перададзены Браслаўскаму раёну, гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Дулінаўскі, Жукоўшчынскі, Пяліцкі, Ручайскі, Шкунціцкі сельсаветы — Мёрскаму раёну.
30 ліпеня 1966 года Шаркаўшчынскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Лужкоўскі, Пяліцкі, Ручайскі сельсаветы Мёрскага раёна, Більдзюгскі і Ёдскі сельсаветы Браслаўскага раёна, Дулінаўскі і Шкунціцкі сельсаветы Глыбоцкага раёна. 23 кастрычніка 1970 года Пяліцкі сельсавет перайменаваны ў Станіславоўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шаркаўшынскага раёна 9 сельсаветаў, 371 населены пункт. 31 студзеня 1983 года ўсе населеныя пункты, якія ўваходзілі ў склад Шаркаўшчынскага пассавета, за выключэннем Шаркаўшчыны, перададзены ў склад Дулінаўскага сельсавета. 9 снежня 1987 года Дулінаўскі сельсавет перайменаваны ў Радзюкоўскі, скасаваны Шкунціцкі сельсавет. 16 кастрычніка 1989 года Буйкаўскі сельсавет перайменаваны ў Валожынскі. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Шаркаўшчына і Шаркаўшчынскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Ручайскі сельсаветРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области , 10 кастрычніка 2013 года — Валожынскі сельсаветРешение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .
Насельніцтва 2001 — 23,2 тыс. 2005 — 21,4 тыс. 2014 — 16 316 чалавек Буйнейшае паселішча — Шаркаўшчына (6,9 тыс. чал., 2009). Буйнымі сельскімі населенымі пунктамі з’яўляюцца Більдзюгі, Германавічы, Ёды, Гарадзец, Лужкі, Радзюкі, Станіславова.
Паводле нацыянальнага складу (перапіс насельніцтва 1999) пераважаюць беларусы — 89 %, рускіх — 6,9, палякаў — 2,7 %, украінцаў — 0,7 %.
Гаспадарка Буйныя прадпрыемствы: Шаркаўшчынскі кансервава-агароднінасушыльны завод Шаркаўшчынскі камбінат кааператыўнай прамысловасці
Раён па статыстыцы мае самыя нізкія зарплаты ў Беларусі.
Вядомыя асобы Антоні Клімантовіч — рэлігійны дзеяч, ксёндз Міхась Машара — беларускі паэт, празаік, драматург і перакладчык Алена Міхалюк (нар. 15 мая 1930, вёска Лонскія) — дзеяч беларускай эміграцыі Павел Піліпавіч Дубашынскі — акцёр Алег Табола (1929, в. Заазерцы — 2003) — беларускі грамадскі дзеяч, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП)
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 Шаркоўшчынскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1986. — Т. 5. — С. 370—371. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Рэсурс Віцебскай абласной бібліятэкі «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць» Спіс населенных пунктаў Шаркаўшчынскага раёна па сельсаветах Навіны Шаркаўшчынскага раёна на сайце Westki.info Адметныя мясціны Шаркаўшчынскага раёна на сайце radzima.org Азёры Шаркаўшчынскага раёна на сайце poseidon.by
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1966 годзе