Маўзалей У. І. Леніна (у 1953—1961 гг. Маўзалей У. І. Леніна і І. В. Сталіна) — помнік-пахавальня на Чырвонай плошчы ля Крамлёўскай сцяны ў Маскве.
Гісторыя будаўніцтва
Першы драўляны Маўзалей (праект А. В. Шчусева) быў узведзены да дня пахавання Уладзіміра Ільіча Леніна (27 студзеня 1924), меў форму куба, быў увянчаны трохспрыступкай пірамідай; ў другім часовым драўляным Маўзалеі, устаноўленым вясной 1924 года (праект А. В. Шчусева), да прыступкавага аб’ёма былі прыбудаваны з двух бакоў трыбуны. Першапачатковы праект саркафага быў прызнаны тэхнічна цяжкім і архітэктар К. С. Мельнікаў на працягу месяца распрацаваў і прадставіў восем новых варыянтаў. Адзін з іх быў зацверджаны, а затым і рэалізаваны ў самыя кароткія тэрміны пад наглядам самога аўтара. Гэты саркафаг стаяў у маўзалеі аж да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
Спасылкі
Сайт пра Маўзалей
Катэгорыя:Уладзімір Ленін Катэгорыя:Маўзалеі Катэгорыя:Зікураты Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Расіі Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Масквы Катэгорыя:Мемарыяльныя збудаванні Катэгорыя:Красная плошча (Масква) Катэгорыя:Падзеі 27 студзеня Катэгорыя:Студзень 1924 года Катэгорыя:Некропаль каля Крамлёўскай сцяны Катэгорыя:1930 год у Маскве Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксея Шчусева