Мінатаўр (англ. Minotaur) - сямейства амерыканскіх, цалкам цвердапаліўных ракета-носьбітаў распрацаваных на аснове маршавых ступеняў МБР «Мінітмэн» і «Піскіпер». РН распрацавана кампаніяй «Арбітальная навуковая карпарацыя» (Orbital Sciences Corporation) па замове ВПС ЗША.
Паводле законаў ЗША, якія забараняюць продаж урадавага абсталявання, РН «Мінатаўр» можа выкарыстоўвацца толькі для запускаў урадавых спадарожнікаў і недаступная для камерцыйных заказаў.
Першы запуск ракеты-носьбіта Мінатаўр-1 адбыўся 27 студзеня 2000 года, калі на арбіту Зямлі было выведзена адзінаццаць спадарожнікаў рознага прызначэння.
Катэгорыя:Ракеты-носьбіты ЗША