Радыёчастотная ідэнтыфікацыя (, RFID) — сістэма аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, якая выкарыстоўвае электрамагнітныя палі для адсочвання метак, прымацаваных да аб’ектаў. Сістэма RFID складаецца з маленькага радыётранспондера (так званай RFID-меткі), радыёпрыёмніка і перадатчыка, аб’яднаных у RFID-счытвальнік. Пры актывацыі электрамагнітным імпульсам ад бліжэйшага счытвальніка метка вяртае да яго сігнал з лічбавымі данымі, звычайна ідэнтыфікацыйным нумарам.

Пасіўныя меткі не маюць уласнай крыніцы энергіі і сілкуюцца ад радыёхваль, згенераваных RFID-счытвальнікам. Актыўныя меткі маюць батарэю і таму могуць счытвацца на значна большай адлегласці ад RFID-счытвальніка, да сотняў метраў.

У адрозненне ад штрых-кода RFID-метка не павінна быць бачнай для счытвальніка, таму яе можна змясціць нават унутры аб’екта адсочвання. Тэхналогіі RFID дазваляюць прачытаць сотні метак адначасова, у параўнанні з штрых-кодамі, якія трэба правяраць адзін па адным.

У 2014 годзе сусветны рынак RFID-тэхналогій быў ацэнены ў 8,89 мільярда долараў ЗША. Гэтая лічба ўключае меткі, счытвальнікі і праграмнае забеспячэнне для RFID-карт, этыкетак і іншых форм-фактараў.

RFID-меткі можна выкарыстоўваць ў розных сферах, напрыклад: Кіраванне доступам Адсочванне тавараў, абсталявання, інвентара ці актываў Адсочванне людзей і жывёл Збор платы за праезд і бескантактавая аплата Машыначытальныя падарожныя дакументы Пошук згубленага багажу ў аэрапорце Хронаметраж на спартыўных мерапрыемствах Маніторынг стану скорапсавальных тавараў

Крыніцы

Катэгорыя:Бесправадная сувязь Катэгорыя:Ідэнтыфікатары