Бальтазар Гасту́нскі (таксама вядомы як Астовіус або Багемус ; ; або 1535, Горшаўскі Тын, Чэхія — ) — дзеяч каталіцкага касцёла, езуіт, выкладчык і місіянер.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1534 або 1535 годзе ў Горшаўскім Тыне (Чэхія). У 1555 годзе ў Рыме ўступіў у ордэн езуітаў, у 1562 годзе прыняў сан ксяндза.

Вучыўся ў рымскім «Калегіум раманум», дзе вывучаў філасофію і тэалогію. У 1563 годзе прыбыў у Польшчу разам з папскім нунцыем Ф. Камендонэ, каб рыхтаваць глебу для дзейнасці езуітаў у краі.

З 1565 года быў віцэ-правінцыялам першых польскіх езуіцкіх калегіумаў, дзе выкладаў матэматыку, грэчаскую мову і дыялектыку.

З 1569 года займаўся арганізацыяй езуіцкага калегіума ў Вільні, у якім пазней выкладаў палемічную тэалогію. Актыўна ўдзельнічаў у дыспутах з пратэстантамі.

З 1572 года вярнуўся ў Чэхію, дзе працягваў выкладчыцкую і місіянерскую дзейнасць. Аўтар шматлікіх тэалагічных прац на чэшскай мове, а таксама пераклаў на яе творы Антонія Пасевіна і Станіслава Гозія.

Крыніцы

Літаратура Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. — Rzym, 1984.

Спасылкі

Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Тэолагі XVI стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі XVI стагоддзя Катэгорыя:Езуіты Польшчы