Мікалай Васільевіч Півавараў (; 20 снежня 1913, Антонаўка, Добрушскі раён — 22 лютага 1943, Гомель) — удзельнік Гомельскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Мікалай Півавараў нарадзіўся 20 снежня 1913 года ў вёсцы Антонаўка Добрушскага раёна. Працаваў на Гомельскім паравозавагонарамонтным заводзе.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў групе высокакваліфікаваных рабочых рамантаваў ваенную тэхніку частак Чырвонай Арміі, якія абаранялі Гомель.
Пасля акупацыі Гомеля гітлераўцамі стварыў на паравозавагонарамонтным заводзе з кадравых рабочых падпольную групу і кіраваў ёю (снежань 1941 — люты 1943). З ім усталявалі сувязь члены Гомельскага аператыўнага цэнтра Ц. С. Барадзін і І. Б. Шылаў, сакратар Гомельскага падпольнага гаркама ЛКСМБ А. Л. Ісачанка.
Падпольшчыкі завода на чале з Н. У. Піваваравым выводзілі са строю каштоўнае абсталяванне, у тым ліку карусельны станок у механічным цэху, зварачны агрэгат і ацяпляльную сістэму ў зборачным цэху, падарвалі эшалон на станцыі Гомель-Пасажырскі; у маі 1942 сапсавалі паравы молат і надоўга спынілі працу кавальскага цэха. Яны распаўсюджвалі ўлёткі, зводкі Савінфармбюро.
У ноч на 4 лютага 1943 года ў гонар перамогі савецкіх войскаў пад Сталінградам паднялі над заводам чырвоны сцяг з надпісам «Да здравствует Красная Армия».
У 1943 годзе Мікалай Півавараў загінуў. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Пахаваны ў брацкай магіле падпольшчыкаў і рабочых паравозавагонарамонтнага завода.
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны II ступені (пасмяротна).
Памяць
У 1967 годзе на вагонарамонтнага завода імя В. І. Калініна каля адміністрацыйнага будынка завода пастаўлены помнік (аўтары П. Злотнікаў, І. Ратніцкі) у памяць 29-ці рабочым, загінулым у барацьбе з захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Імем Мікалая Піваварава названа вуліца ў Чыгуначным раёне Гомеля (ранейшая назва — 1-я Іншагародняя), на доме № 3 усталявана мемарыяльная дошка. У Гомельскім вагонабудаўнічым заводзе ўсталявана мемарыяльная дошка з імем Мікалая Піваварава. У Гомельскай сярэдняй школе № 33 падпольшчыкам прысвечаны мемарыяльны стэнд.
Гл. таксама
Цімафей Сцяпанавіч Барадзін Аляксандр Лаўрэнцьевіч Ісачанка Іван Барысавіч Шылаў
Крыніцы
Літаратура
Пивоваров Николай Васильевич: [биографическая справка] // Их именами названы…: энциклопедический справочник / [гл. ред. И. П. Шамякин]. – Минск: БелСЭ, 1987. – С. 481-482. Пивоваров Николай Васильевич: [биографическая справка] // Гомель: энциклопедический справочник / [гл. ред. И. П. Шамякин]. – Минск: Белорусская Советская Энциклопедия им. П. Бровки, 1991. – С. 358-359. Рогалев, А. Ф. Гомель: страницы древней истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. – Гомель: Барк, 2014. – С. 181-183. Пивоварова, улица [Электронный ресурс] // История Гомеля. – Режим доступа: https://gomelstreet.by/ulicy-goroda-gomel/ulicy-gomelya-na-bukvu-p/pivovarova-ulica.
Спасылкі
Пивоваров Николай Васильевич . Гомельский областной музей военной славы.
Катэгорыя:Падпольшчыкі_Вялікай_Айчыннай_вайны Катэгорыя:Пахаваныя_ў_Гомелі