Шляхецкая гавэнда (пол. gawęda aд gawędzić – бaлбaтaць, paзмaўляць) — спецыфічны жанр, уласцівы толькі польскай літаратуры, (ці, дакладней кажучы, польскамоўнай), які цікава і займальна апавядае пра рэальныя ці паўлегендарныя падзеі з мінулага (часа бягучага) жыцця ў форме эпічнага твора, імітуючы форму вусных апавяданняў, элемента традыцыйнай культуры шляхты Рэчы Паспалітай. Паводле вызначэння "Вялікага слоўніка польскай мовы" , гавэнда гэта "кароткі і свабодна пабудаваны літаратурны твор, які нагадвае яскравае вуснае апавяданне"Gawęda .
Жанр гавэнды непасрэдна звязаны з ідэаламі і каштоўнасцямі польскага рамантызму, бо яго нараджэнне і найбольшы росквіт прыпадаюць менавіта на позні перыяд гэтага руху ў літаратуры, а таксама на гістарычную сітуацыю пасля эпохі падзелаў Рэчы Паспалітай, асабліва на 1820-я і 1830-я гады. Гэта быў час змены пакаленняў. Пакаленне, якое памятала рэальную Рэч Паспалітую, ужо адыходзіла, а яго месца займала моладзь, зацікаўленая ў рамантычнай легендзе мінулага. Сваім з'яўленнем жанр таксама абавязаны традыцыям сармацкай культуры, у якой вуснае слова часам мела значна большае значэнне, чым пісьмовае. Апавяданні лепшых мясцовых гавэндараў надзвычай цаніліся сярод розных слаёў грамадства. Яшчэ адной крыніцай гавэнды можна лічыць дыярыушы (дзённікі), вядзенне якіх у шляхецкім асяроддзі заўжды было вельмі папулярна. Акурат у часы з'яўлення літаратурнай гавэнды былі знойдзеныя і ўпершыню часткова апублікаваныя (1821), а затым перавыдадзеныя ў Познані цалкам (1836) "Дзённікі" Яна Хрызастома Пасэка — шараговага польскага шляхціча XVIІ стагоддзя, які дзякуючы сваім таленавіта напісаным і багатым фактурай мемуарам стаў славутым праз 120 гадоў пасля смерці. Свядомае ці міжвольнае наследаванне Пасэка аказала вялізарны ўплыў на развіццё жанру гавэнды.
Галоўны герой, ён жа апавядальнік гавэнды (наратар) — звычайна тыповы шляхціч старой школы, сведка мінулага Рэчы Паспалітай сярэдзіны XVIІI — пачатку XIX стагоддзяў (радзей XVIІ стагоддзя), жывое ўвасабленне яе гістарычнай культуры. Ён распавядае ад свайго імя або пераказвае са спасылкай на кагосьці, колішнія падзеі з жыцця шляхты, ілюструючы канкрэтнымі жыццёвымі прыкладамі этас і звычаі сарматызму. Найбольш часта гавэнды распавядаюць пра часы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, асабліва пра герояў Барскай канфедэрацыі, якія выступаюць своеасаблівым эталонам шляхецкай культурыZofia Lewinowa: Gawęda szlachecka. W: Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny A–M. Julian Krzyżanowski, od 1975 Czesław Hernas (red.). Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1984, s. 289–290., а іх дзеянне часцей за ўсё адбываецца ў ВКЛ, гэткім міфалагізаваным запаведніку “сармацкай” старыны. Светапогляду наратара, як правіла, ўласцівыя кансерватызм, ідэалізацыя мінулага, якія часам збалансаваныя іроніяй рэальнага аўтара, якая выражаецца праз другасныя дэталі, тонкія намёкі.
Моўны стыль гавэнды блізкі да паўсядзённага, жывога маўлення, простай сучаснай мовы з эмацыянальна афарбаванымі словамі, гэта значыць з выкарыстаннем дыялектызмаў, жарганізмаў, вульгарызмаў, прафесіяналізмаў (напрыклад, юрыдычных), лацінізмаў. Гавэнда характарызуецца адсутнасцю кампазіцыйнай гармоніі, частымі адступленнямі ад асноўнага тэматычнага ядра і ад храналагічнага парадку падзей, свабодным увядзеннем новых сюжэтных матываў, паўторамі і рытарычнымі зваротамі. Гэты жанр у асноўным празаічны, але сустракаюцца і вершаваныя ўстаўкі ці цалкам вершаваныя гавэнды. Аўтэнтычныя вусныя гавэнды распавядаліся пасля паляванняў, за банкетным сталом, у кулуарах судовых працэсаў і гэтак далей.
Рамантыкі ўвялі гавэнду ў сістэму польскіх літаратурных жанраў. Раннім прадвеснікам жанру лічаць Яна Ходзьку, чые «Пан Ян з Свіслачы» (выдадзена ў Вільні ў 1821 г.) і «Пан Войскі: раман з канца XVIII стагоддзя» (выдадзена ў Санкт-Пецярбургу ў 1830 г.) утрымліваюць шмат элементаў гавэнды. Аднак сапраўдным стваральнікам і найбольш славутым майстрам жанру лічаць Генрыка Жавускага, які спачатку вусна пераказваў свае апавяданні, мовай, стылізаваныя пад старапольскую, у салонах. Увосень 1830 года Адам Міцкевіч слухаў апавяданні Жавускага ў Рыме. Уражаны стылем і сюжэтамі гэтых апавяданнў, Міцкевіч угаварыў Жавускага запісаць яго апавяданні максімальна блізка да таго, як яны гучалі вусна — без істотнай мастацкай апрацоўкі. Фрагменты “Успамінаў пана Севярына Сапліцы, чашніка парнаўскага” пачалі з'яўляцца ў замежнай польскай прэсе і атрымалі значнае прызнанне ў эмігранцкіх колах. У 1839–1841 гадах яны былі апублікаваныя спачатку ў Рыме, а затым у Парыжы ў выглядзе кнігі (20 нарысаў-гавэндаў)Andrzej Waśko, "Pamiątki Soplicy" na tle programowych wypowiedzi Henryka Rzewuskiego; Pamiętnik Literacki : czasopismo kwartalne poświęcone historii i krytyce literatury polskiej 82/1, 60-85, 1991. . Дапоўненае (25 нарысаў), але адцэнзураванае выданне выйшла ў 1844–1845 ў Вільні. Эпічная паэма Міцкевіча “Пан Тадэвуш” была апублікаваная нават раней, у 1834 годзе, але яна ўтрымлівае шмат адсылак да “Успамінаў Сапліцы”, уключаючы прозвішча галоўнага героя і элементы розных анекдотаў, і іншыя прыкметы гавэнды. Яшчэ адзін эталонны ўзор шляхецкай гавэнды — “Успаміны квестара” Ігнацыя Ходзькі. Часта звяртаўся да гэтага жанру Юзаф Ігнацы Крашэўскі. Ягоная своеасаблівая трылогія, прысвечаная Каралю Станіславу Радзівілу “Пане Каханку” развівае “міфалогію” гэтага магната, створаную “Успамінамі Сапліцы” Жавускага: драма “Пане Каханку” (1867) і раманы “Апошнія хвіліны князя ваяводы” (1875) і “Кароль у Нясвіжы. 1784” (1887). ·
Шмат паэтычных гавэндаў стварыў Уладзіслаў Сыракомля: "Xaдыкa" (1847), "Bыcaкapoдны Ян Дэмбapoг" (1847—1850), "Лялькa" (1851), "Aкpaeц xлeбa" (1854) і іншыя. Яны часта не ідэалізуюць мінулыя часы, а ставяць этычныя праблемы сучаснасці, заклікаюць да гарманізацыя міжкласавых адносін, паляпшэння становішча сялянаў і, завуалявана, да пошуку выйсця з жыцця пад расійскай акупацыі. Як прыклад развіцця жанру гавэнды можна разглядаць і зборнік "Шляхціч Завальня" Яна БаршчэўскагаЕлена Билютенко. От романтических баллад к шляхецкой гавенде: жанровая эволюция творчества Яна Барщевского.. Для творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча характэрныя гэтак званыя “быліцы”, якія можна лічыць далейшым развіццём жанру гавэнды ў бок іх дэмакратызацыі і асучаснення, іх героямі-наратарамі робяцца сялянеІгар Запрудскі. Быліцы, расказы Навума Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: творчая гісторыя і супярэчнасці ідэйна-мастацкай інтэрпрэтацыі // Studia Białorutenistyczne. 2022/16. Цікава, што і свайму перакладу “Пана Тадэвуша” ён даў жанравае азначэнні “шляхецкая быліца”. Прадаўжальнікам традыцый гавэнды ў бeлapycкaй савецкай лiтapaтypы некаторыя крытыкі лічаць Янку Бpыля, з яго aпoвecцю «Hiжнiя Бaйдyны»Гaвэндa // karotkizmest.by. Некаторыя аўтары працягвалі традыцыі шляхецкай гавэнды і ў ХХ ст., напрыклад, Мельхіёр Ваньковіч у аўтабіяграфічных аповесцях "Шчанячыя гады" і "Туды і сюды".
Катэгорыя:Літаратура Польшчы Катэгорыя:Літаратурныя жанры Катэгорыя:Артыкулы праекта Літвінскі лексікон