4G — гэта агульная назва тэхналогій сотавай сувязі чацвёртага пакалення, першыя рэалізацыі якіх былі прадстаўлены ў канцы 2000-х гадоў. У параўнанні з тэхналогіямі трэцяга пакалення (3G), 4G мае значна большую прапускную здольнасць перадачы даных, што дазволіла інтэнсіўна выкарыстоўваць інтэрнэт-злучэнне з мабільных прылад. Напрыклад, 4G дазваляе прагляд патокавага відэа высокай якасці на смартфоне, або выкарыстанне інтэрнэту рэчаў у паўсядзённым жыцці.

Першымі тэхналогіямі 4G былі LTE (), распрацаваная кансорцыумам 3GPP, і Mobile WiMAX ().

Станам на 2023 год многія краіны пачалі пераход ад 4G да наступнага пакалення сотавай сувязі 5G. Тэхналогіі 5G прапануюць яшчэ большую хуткасць, меншую затрымку і магчымасць падключаць вялікую колькасць прылад адначасова. Плануецца, што сеткі 4G будуць суіснаваць з сеткамі 5G на працягу некалькіх гадоў, каб забяспечыць пакрыццё ў раёнах, дзе 5G яшчэ недаступны.

4G у Беларусі

Сеткі 4G у Беларусі ствараюцца адзіным інфраструктурным аператарам — кампаніяй beCloud — і размяркоўваюцца паміж існуючымі аператарамі. Пры гэтым кожны аператар мае права ствараць уласныя сеткі 3G. Станам на 2025 год аператары працягвалі патрымліваць і развіваць сеткі 3G, а доля 4G заставалася невысокай. Так, напрыклад, па ацэнках кампаніі МТС толькі 15 % галасавой сувязі праходзіла праз сеткі 4G у 2025 годзе.

У Беларусі выкарыстоўваюцца B3 (1800MHz), B7 (2600 MHz) і B20 (800 MHz). B20 пераважае ў сельскай мясцовасці; B3 у невялікіх гарадах; B7 у вялікіх гарадах.

Крыніцы

Катэгорыя:Стандарты мабільнай тэлефаніі