Мыт або мыта — збор, пошліна, плата за правоз грузаў і проста праезд, якую спаганялі ў вызначаных месцах; цяпер адпавядае плаце за карыстанне дарогай, шашой, тунэлем або мостам. Само месца, шлагбаўм або будынак, дзе спаганялі такую плату, таксама называлі мытам або мытніцай.

Слова мыта паходзіць ад , якое старажытнае запазычаннем з германскіх моў: стар.-ням. muta («падатак», «пошліна», «мытня»), («мыта»).

Мытныя звычаі, магчыма, датычныя беларускіх зямель, згаданы ўжо ў дагаворы кіеўскага князя Алега з Візантыяй у 911 годзе. Першыя згадкі пра гандлёвыя мыты ў дзяржаве Рурыкавічаў вядомы з кодэксу тагачаснага права «Рускай праўды», гэтае заканадаўства і першыя элементы мытнай сістэмы дзяржавы Рурыкавічаў фарміраваліся пад уплывам міжнароднай практыкі.

У сярэднявеччы мыты збіралі дзяржава, гарады, феадалы і іншыя ўласнікі зямель або збудаванняў (мастоў, грэбель) за праезд якімі і бралі плату.

Гл. таксама

Мытная сістэма Вялікага Княства Літоўскага

Крыніцы

Катэгорыя:Падаткаабкладанне