3GPP ( — праект партнёрства трэцяга пакалення) — гэта аб’яднанне шэрагу арганізацый па стандартызацыі, якія распрацоўваюць пратаколы для мабільнай сувязі. Найбольш вядомыя наступныя яго стандарты: GSM і звязаныя з ім стандарты 2G, 2.5G і 2.75G, у тым ліку GPRS і EDGE UMTS і звязаныя з ім стандарты 3G, у тым ліку HSPA і HSPA+ LTE і звязаныя з ім стандарты 4G, у тым ліку LTE Advanced і LTE Advanced Pro 5G NR і звязаныя з ім стандарты 5G, у тым ліку 5G-Advanced

Першапачаткова праект быў створаны ў снежні 1998 года з мэтай распрацоўкі спецыфікацыі для сістэмы мабільнай сувязі 3G на базе сістэмы 2G GSM.

Удзельнікі

3GPP — гэта кансорцыум, які складаецца з сямі нацыянальных арганізацый па стандартызацыі тэлекамунікацый у якасці асноўных членаў («арганізацыйных партнёраў») і шэрагу іншых арганізацый у якасці асацыяваных членаў («партнёраў па прадстаўніцтве на рынку»).

Арганізацыйнымі партнёрамі 3GPP з’яўляюцца:

Асацыяцыя радыёпрамысловасці і бізнесу () — Японія Альянс рашэнняў для тэлекамунікацыйнай галіны () — ЗША Кітайская асацыяцыя па стандартах сувязі () — Кітай Еўрапейскі інстытут стандартаў тэлекамунікацый () — Еўропа Таварыства распрацоўкі стандартаў тэлекамунікацый () — Індыя Асацыяцыя па тэлекамунікацыйных тэхналогіях () — Паўднёвая Карэя Камітэт па тэлекамунікацыйных тэхналогіях () — Японія

Арганізацыйныя партнёры 3GPP могуць запрасіць партнёра па прадстаўніцтве на рынку прыняць удзел у 3GPP. Станам на 2025 год сярод такіх партнёраў, напрыклад, Асацыяцыя сотавых аператараў Індыі () і Сусветная асацыяцыя пастаўшчыкоў мабільных прылад ().

Крыніцы

Спасылкі Вэб-сайт 3GPP

Катэгорыя:Стандартызацыя Катэгорыя:Арганізацыі па стандартызацыі Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі