Лаціні́зм (ад — лацінскі, рымскі) — слова ці выраз, што перайшлі з лацінскай мовы як запазычанні ці ў выглядзе словаўтваральных, семантычных або сінтаксічных калек. Запазычанні з лацінскай мовы пераважна адносяцца да тэрміналогіі навукі, тэхнікі, з’яў грамадска-палітычнага жыцця.
У беларускай мове У ранні перыяд развіцця беларускай мовы галоўная роля ва ўзбагачэнні яе тэрміналогіі лацінізмамі належала польскай мове. З другой паловы XVI стагоддзя ў сувязі з пашырэннем на тэрыторыі Беларусі грамадскіх і культурных функцый лацінскай мовы лацінізмы запазычваліся і непасрэдна праз пісьмовую і вусную мовы. У XIV—XVIII стагоддзях лацінізмамі значна папоўнілася беларуская грамадска-палітычная, юрыдычная, канцылярская (депутатъ, статутъ, секретаръ) і сацыяльна-эканамічная (аренда, сума) лексіка, атрымала новыя сродкі выражэння тэрміналогія навукі, літаратуры, мастацтва (вершъ, нота, студентъ). Многія старыя лацінізмы захаваліся ў беларускай мове да нашага часу. У XIX—XX стагоддзях крыніцай лацінізмаў для беларускай мовы стала руская мова, з якой запазычваюцца пераважна інтэрнацыяналізмы (інфляцыя, эвалюцыя).
Да лацінізмаў адносяцца навуковыя тэрміны формула, прапорцыя, аўдыторыя, магістр і іншыя. З лацінскай мовы паходзяць некаторыя ўласныя імёны: Юлія, Клаўдзія, Марына, Аўгуст і іншыя.
Спецыфічная прыкмета лацінізмаў: канцавыя спалучэнні -ум (пленум), -ус (корпус), -ент (апанент), -цыя (градацыя), -ар (экватар) і інш.; марфемы супер-, транс-: суперавіяцыя, суперагент, трансарктычны, транслітарацыя і інш.
Пры запазычванні лацінізмаў страчваюцца лацінскія канчаткі -us, -um: мускул (-us), дэкрэт (-um).
Лацінізмы шырока выкарыстоўваюцца ў публіцыстыцы, творах мастацкай літаратуры.
Крыніцы
Катэгорыя:Запазычанні Катэгорыя:Лацінская мова Катэгорыя:Беларуская мова