Здзіслаў Нядзе́ля (; , Празарокі, Дзісенскі павет, Віленскае ваяводства — , Кракаў) — польскі філолаг, літаратуразнавец-славіст, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта.
Біяграфія Нарадзіўся 14 кастрычніка 1931 года ў мястэчку Празарокі Дзісенскага павета Віленскага ваяводства. У канцы 1930-х гадоў сям’я пераехала ў Глыбокае, дзе ён пайшоў у першы клас мясцовай школы.
Вясной 1940 года сям’я была дэпартавана ў Казахстан, дзе пражыла да вясны 1946 года. Пасля вяртання сям’я пераехала ў Польшчу ў горад Жэшаў, дзе Здзіслаў Нядзеля атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў філалагічны факультэт Кракаўскага ўніверсітэта, пасля чаго застаўся ў ім працаваць.
Займаў пасады загадчыка кафедры славацкай філалогіі Інстытута славянскай філалогіі, у 1987—1990 гады — прадэкана філалагічнага факультэта, у 1991—1993 гады — дырэктара Інстытута славянскай філалогіі.
Сябраваў з многімі беларускімі пісьменнікамі, у тым ліку з Уладзімірам Караткевічам, якому ў 1971 годзе дапамог арганізаваць першую паездку за межы СССР. У 1979 годзе падчас візіту Папы Рымскага Яна Паўла II у Польшчу меў з ім сустрэчу.
Памёр 18 кастрычніка 1996 года.
Навуковая дзейнасць Быў членам Камітэта славяназнаўства Польскай Акадэміі Навук і Навуковага савета Інстытута славяназнаўства. У 1991—1993 гадах узначальваў Камісію славяназнаўства аддзялення ПАН у Кракаве. З’яўляўся рэдактарам выдання «Dziennik Słowiański» і гісторыка-літаратурнай серыі навуковых сшыткаў Ягелонскага ўніверсітэта. Аўтар некалькіх кніг па славацкай літаратуры.
Узнагароды Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы Залаты крыж Заслугі.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся 14 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1931 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне Катэгорыя:Памерлі 18 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1996 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Кракаве Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы Катэгорыя:Славісты Польшчы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта Ягелонскага ўніверсітэта