Крысціян Тэафіль Глюксберг (нар. 1796, пам. 1876) — патомны кнігагандляр (габрэйскага паходжання), выдавец, сын Натана Глюксберга (1770-1831), брат Генрыка Эмануіла Глюксберга (1802—1870). Прыкметная постаць на польскамоўным кніжным рынку Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны сярэдзіны XIX стагоддзя.
Успадкаваў кнігарню свайго бацькі ў Крамянцы . Заснаваў друкарню і кнігарню ў Вільні і Кіеве. Атрымаў званне афіцыйнага кнігагандляра Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. Набыў у скасаванага разам з Уніяй у 1839 годзе базыліянскага ордэна абсталяванне іх найсучаснейшай на той момант друкарні.
Ён апублікаваў раннія творы Адама Міцкевіча а таксама шмат іншых польскамоўных кніг, пераважна аўтараў лаяльных да царскага рэжыму, у прыватнасці:
Творы Казіміра Брудзінскага , Літаратура і крытыка, а таксама «Колішчызна і стэпы» Міхала Грабоўскага . Успаміны Яна Хрызастома Пасека "Тэку Віленьскую" Адама Ганорыя Кіркора "Успаміны Сапліцы" Генрыка Жавускага
Разам са сваім братам Генрыкам Эмануэлем ён пачаў выдаваць «Універсальную энцыклапедыю» ў 1836—1840 гадах, але быў вымушаны спыніць праект з-за нізкай цікавасці чытачоў. У 1841—1851 Глюксберг выдаваў часопіс Athenaeum (пад рэдакцыя Юзафа Крашэўскага). Праз некаторыя няўдалыя праекты, залез у даўгі і ў 1859 годзе быў вымушаны прадаць друкарню Адаму Ганорыю Кіркору (1819—1886), а кнігарні — Таварыству кнігагандляроў у Жытоміры .
Бібліяграфія
Катэгорыя:Памерлі ў 1876 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1796 годзе Катэгорыя:Яўрэі ў Польшчы