«Ціхая прывабнасць буржуазіі» () — сюррэалістычны сатырычны фільм рэжысёра Луіса Буньюэля, у якім ён высмейвае крывадушнае жыццё і паводзіны людзей з вышэйшага класа грамадства. На шырокія экраны выйшаў у 1972. Узнагароджаны прэміяй «Оскар» і лічыцца культавым.

Сюжэт У цэнтры сюжэта — група людзей з прывілеяванай часткі грамадства. Яны спрабуюць павячэраць разам, нягледзячы на мноства абсурдных перашкод. Пры гэтым за іх вонкавай стрыманасцю і выхаванасцю хаваюцца здрады, крывадушнасць, пагарда да людзей з ніжэйшага класа і нават гандаль наркотыкамі.

Сюррэалістычнасць сюжэта дасягаецца праз абсурдныя паводзіны і размовы галоўных герояў, а таксама праз тое, як часткі стужкі — навелы — перасякаюцца са снамі персанажаў.

У ролях У фільме здымаліся Фернанда Рэй, Поль Франкёр, Дэльфін Сейрыг, Бюль Ажьё, Стэфан Адран, Жан-П’ер Касель, Жульен Берто, Мілена Вукаціч, Марыя Габрыэла Маёнэ, Клод П’еплю, Франсуа Местр, Мішэль Пікалі.

Узнагароды «Ціхая прывабнасць буржуазіі» быў намінаваны на некалькі кінапрэмій, сярод якіх «Залаты глобус» і BAFTA, атрымаў узнагароду «Оскар» як «Найлепшы фільм на замежнай мове» ў 1973. Уганараваны таксама прэміямі Французскага таварыства кінакрытыкаў і Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША.

Гл. таксама

«Прывід свабоды»

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы на французскай мове