Неабходнасць — філасофская катэгорыя, якая выражае ўнутраную істотную сувязь прадметаў і з'яў, вызначаную ўсім папярэднім ходам іх развіцця. Характарызуе тое, што павінна абавязкова адбыцца пры наяўнасці пэўных умоў.
З'яўляецца суадноснай катэгорыяй да выпадковасці. Дыялектычная сувязь паміж неабходнасцю і выпадковасцю прадугледжвае іх узаемапранікненне і ўзаемапераходы. Неабходнасць не існуе ў чыстым выглядзе, а праяўляецца праз выпадковасць, якая, у сваю чаргу, выступае формай праяўлення і дапаўнення неабходнасці. Абсалютызацыя неабходнасці і яе адрыў ад выпадковасці прыводзяць да фаталізму ў тлумачэнні развіцця прыроды і грамадства.
Вывучэнне дыялектыкі неабходнасці і выпадковасці з'яўляецца адной з перадумоў навуковага пазнання, бо накіроўвае ўвагу даследчыка на пошук у мностве выпадковасцей элементаў неабходнасці і абумоўленых імі тэндэнцый развіцця.
Гл. таксама Выпадковасць Дэтэрмінізм Фаталізм
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Філасофскія катэгорыі Катэгорыя:Метафізіка Катэгорыя:Дыялектыка