Чы́рвы (адз. л. чы́рва) — картачная масць з малюнкам у выглядзе чырвоных сэрцаў. Адпавядае французскай масці («сэрца»).
Назва і паходжанне Масць з’явілася ў XV стагоддзі ў Германіі як адна з чатырох масцей (разам з жалудамі, лісцем і звонкамі), якія прыйшлі на змену лацінскім масцям. Французскі дызайн быў створаны каля 1480 года як спрошчаная версія нямецкага сімвала сэрца.
Беларуская назва «чырвы», гэтак жа як руская і ўкраінская назвы масці, паходзіць ад прыметніка «чырвоны», што адпавядае колеру масці. Арыгінальная французская назва cœur і нямецкая Herz перакладаюцца як «сэрца».
Сімвал Сімвал масці звычайна мае форму кардыёіды, ніжняя частка якой заканчваецца вастрыём, накіраваным уніз. Два «пялёсткі» накіраваны ўверх. Традыцыйна чырвы малююцца чырвоным колерам, але таксама могуць быць жоўтымі.
Аналагі ў іншых калодах У нямецкай калодзе: сэрцы (). У швейцарскай калодзе: ружы (). У італа-іспанскай калодзе: кубкі. У картах Таро: кубкі.
Коды сімвала Unicode — U+2665 і U+2661 ♥ ♡ HTML — ♥ (або ♥) і ♡ ♥ ♡
Прыклады карт
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Картачныя масці