Трэ́фы (адз. л. трэ́фа) — картачная масць з малюнкам чорнага крыжыка ў выглядзе трылісніку.

Назва і паходжанне Беларуская назва «трэфы» паходзіць ад французскага («трыліснік», «канюшына»). Слова трапіла ў беларускую мову праз рускую (треф), куды, верагодна, пранікла праз пасярэдніцтва нямецкай (Treff). Французская назва, у сваю чаргу, узыходзіць да старажытнагрэчаскага τρίφυλλον («канюшына»).

Сімвал масці ўяўляе сабой стылізаваны ліст канюшыны. Ён быў запазычаны з масці жалуды ў нямецкай калодзе ў XV стагоддзі, калі была створана французская сістэма масцей.

Беларускімі слоўнікамі таксама фіксуюцца назвы жалуды́, жолудзі, жалу́дка, жалудо́вая масць, жлудзь, жлудовая масць, жлу́дка, што паказвае на сувязь з нямецкім правобразам, а таксама хрэ́сты, хрэсці — з-за падабенства сімвала з крыжам.

Аналагі ў іншых калодах У нямецкай калодзе і швейцарскай калодзе: жалуды (). У італа-іспанскай калодзе: паліцы (). У картах Таро: жэзлы.

Коды сімвала Unicode — U+2663 і U+2667 ♣ ♧ HTML — ♣ (або ♣) і ♧ ♣ ♧

Прыклады карт

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Картачныя масці Катэгорыя:Сімвалы