Ні́жнік, або у́нтар () — фігура ў ігральных картах у нямецкай і швейцарскай калодах. У стандартнай французскай калодзе яму адпавядае валет.
Звычайна гэта самая малодшая фігура ў масці: яна стаіць ніжэй за вышніка (обера). Аднак у некаторых гульнях (напрыклад, у скаце) ніжнікі з’яўляюцца пастаяннымі козырамі і маюць высокі статус.
Назва і паходжанне Згодна з «Этымалагічным слоўнікам беларускай мовы», назва «ніжнік» запазычана з польскай мовы (). Этымалогія слова звязана з прыметнікам «ніжні» (той, які знаходзіцца ў паслядоўнасці буйных карт на самым нізе). Нямецкая назва Unter таксама перакладаецца як «ніжні», што супрацьпастаўляе гэтую карту Оберу («верхняму») — вышніку.
Выгляд і роля ў гульнях Ніжнік часцей за ўсё малюецца ў выглядзе маладога чалавека, збраяносца або пахолка. Галоўнай адметнай рысай у традыцыйных нямецкіх калодах з’яўляецца размяшчэнне сімвала масці (жалуды, лісце (віны), сэрцы (чырвы), звонкі) унізе карты або пасярэдзіне (у адрозненне ад вышніка, дзе знак знаходзіцца ўверсе). На картах таксама можа прысутнічаць літара U (ад Unter).
Па старшынстве карта звычайна займае чацвёртае месца сярод старэйшых карт (пасля туза, караля і вышніка). У некаторых гульнях (скат, памфіл) іерархія змяняецца, і ніжнікі становяцца мацнейшымі за каралёў.
Галерэя
48-картачная нямецкая калода
Баварскі ўзор
Вюртэмбергскі ўзор (новы малюнак)
Швейцарскі ўзор
Ужыванне ў іншых гульнях У шахматнай тэрміналогіі слова «ніжнік» прапаноўваў выкарыстоўваць Вацлаў Ластоўскі для абазначэння пешкі, каб пазбегнуць калькавання з рускай мовы. Паводле Ластоўскага, назва тлумачылася тым, што гэта пешая частка войска, якая стаіць знізу, наперадзе астатніх фігур. Для абазначэння афіцэра (слана) ён прапаноўваў назву «вышнік».
Крыніцы
Катэгорыя:Ігральныя карты Катэгорыя:Нямецкая калода Катэгорыя:Швейцарская калода