Да́ма (таксама кра́ля) — ігральная карта з выявай жанчыны. У стандартнай французскай калодзе з'яўляецца трэцяя па старшынству картай і займае месца паміж валетам і каралём (мае намінал 12).
У нямецкай і швейцарскай калодах аналагам дамы з’яўляецца вышнік (обер). У іспанскай і некаторых італьянскіх калодах дама адсутнічае, а замест яе выступае мужчынская фігура — рыцар, які выконвае тую ж ролю і мае тое ж значэнне.
Гісторыя Мяркуецца, што дамы былі вынаходствам ранніх нямецкіх майстроў. У адной з самых ранніх захаваных калод — Штутгарцкай (каля 1440 года) — фігуры ва ўсіх чатырох масцях жаночыя (каралевы), яны замяняюць каралёў. У іншых калодах XV стагоддзя (напрыклад, «Прыдворнае паляванне Амбраза», каля 1440—1445 гадоў) дама прысутнічала як чацвёрты ранг фігур нароўні з каралём, вышнікам і ніжнікам. У пазнейшых стандартных нямецкіх калодах ад дам адмовіліся на карысць сістэмы «кароль — вышнік — ніжнік», аднак гэтая фігура захавалася ў французскай калодзе, дзе яна выцесніла рыцара, характэрнага для карт таро.
Назва Слова «дама» паходзіць ад польскага dama, якое ў XVII стагоддзі было запазычана з французскай (dame).
Варыянт «краля» таксама запазычаны праз польскую мову (krala) з чэшскага kralka («каралева ў картах»).
Прататыпы персанажаў У сярэднявечнай Францыі, дзе склаўся сучасны дызайн карт, кожная фігура мела свайго гістарычнага або міфалагічнага прататыпа: Піковая (віновая) дама — Афіна, багіня мудрасці і вайны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі; Чырвовая дама — Юдзіф, біблейскі персанаж; Званковая (бубновая) дама — Рахіль, біблейскі персанаж; Трэфовая дама — Аргіна (Argine). Гэта імя лічыцца анаграмай лацінскага слова Regina («каралева») або скажэннем ад Аргія (імя некалькіх персанажаў грэчаскай міфалогіі).
У англа-амерыканскай традыцыі канкрэтных прататыпаў няма, хоць чырвовую даму часта асацыююць з Лізаветай Ёркскай, жонкай Генрыха VII.
Абазначэнне У розных краінах дама абазначаецца па-рознаму ў залежнасці ад мовы: D — ад фр.: Dame, ням.: Dame (выкарыстоўваецца ў большасці еўрапейскіх краін). Q — ад англ.: Queen («каралева»). Д — ад руск.: Дама. V — ад нідэрл.: Vrouw.
У культуры Вобраз картачнай дамы шырока выкарыстоўваецца ў мастацтве і літаратуры: «Чырвовая дама» («The Queen of Hearts») — папулярны англійскі дзіцячы верш і лічылка, апублікаваны ў 1782 годзе. Вобраз гераіні часта звязваюць з Лізаветай Сцюарт, каралевай Багеміі. Чырвовая дама — персанаж кнігі Льюіса Кэрала «Аліса ў Краіне цудаў». «Піковая дама» — аповесць А. С. Пушкіна, сюжэт якой заснаваны на картачнай гульні. Па матывах аповесці П. І. Чайкоўскі стварыў аднайменную оперу. «Піковая дама: Чорны абрад» — фільм жахаў (2015).
Галерэя
Французская калода (Парыжскі ўзор)
Англа-амерыканскі ўзор
Рускі (Атласны) ўзор
Французскае таро (Tarot Nouveau)
Таро «Індустрыя і поспех» (Аўстра-Венгрыя)
Марсельскае таро
Венскі ўзор
Коды сімвала У стандарце Unicode для дам прадугледжаны спецыяльныя сімвалы: 🂽 (U+1F0BD) — Чырвовая дама 🃍 (U+1F0CD) — Званковая дама 🂭 (U+1F0AD) — Піковая (віновая) дама 🃝 (U+1F0DD) — Трэфовая дама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ігральныя карты