«Ве́снік Магілёва» () — гарадская грамадска-палітычная газета. Заснавальнікі — Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў, Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт, рэдакцыя газеты «Веснік Магілёва».

Гісторыя Выдаецца са студзеня 1990 года. Выходзіць на рускай і беларускай мовах адзін раз на тыдзень па серадах на 24 палосах фармату А3. Сярэдні агульны наклад за месяц складае каля 30 тысяч экзэмпляраў. Распаўсюджваецца па Магілёве і вобласці праз падпіску і рознічную сетку.

Узнагароды Пераможца абласнога конкурсу «Найлепшае асвятленне і прапаганда ў СМІ прадпрымальніцкай дзейнасці» (2006, 2007). Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» (2012) — пераможца ў намінацыі «Найлепшая грамадска-палітычная газета». Ганаровая грамата Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу па асвятленні дзейнасці органаў кіравання і жыцця горада Магілёва. Пераможца рэспубліканскіх і абласных конкурсаў на найлепшае асвятленне экалагічнай, ваенна-патрыятычнай тэматыкі і здаровага ладу жыцця.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты Магілёва на рускай мове Катэгорыя:Газеты Магілёва на беларускай мове Катэгорыя:Штотыднёвыя газеты Беларусі Катэгорыя:1990 год у Беларусі