Ліяна Ланга (), па нараджэнні Ліяна Бокша (; ) — латвійская паэтка, публіцыстка і грамадская дзяячка.

Біяграфія Ліяна Ланга нарадзілася 23 лютага 1960 года ў Рызе. Вучылася на філалагічным факультэце Латвійскага ўніверсітэта. Ланга працавала рэдактарам літаратурнага часопіса «Latvju Teksti».

У 2022 годзе пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года Ланга пачала актыўна ўдзельнічаць у грамадзянскай кампаніі «Уз’яднанне Латвіі!» (), мэтай якой, сярод іншага, умацаванне латышскай мовы як адзінай дзяржаўнай, дэрысыфікацыя дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў і пераадоленне наступстваў русіфікацыі Латвіі.

Ліяна Ланга балатавалася на выбарах у Еўрапейскі парламент у 2024 годзе, была другім нумарам у спісе Партыі новых кансерватараў, выбаршчыкі паднялі яе на першую пазіцыю ў спісе, яна абагнала Таліса Лінкайціса, але спіс атрымаў толькі 1,5 % галасоў выбаршчыкаў. У верасні 2024 года выйшла з Партыі новых кансерватараў, прагназуючы супрацоўніцтва з іншымі палітычнымі сіламі ў будучыні. Неўзабаве абвясціла пра ўступленне ў «Нацыянальнае аб’яднанне „Усё для Латвіі!“ — „Айчына і Свабода/ДННЛ“». На выбарах у Рыжскую гарадскую думу ў 2025 годзе абрана дэпутаткай мясцовага самакіравання.

Творы

Te debesis, te ciparnīca (1997) Iepūt taurītē, Skorpion! (2001) Antenu burtnīca (2006) Es varēju nesteigties (2008) Vilkogas (2010) Velēnu kleita (2018)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Латвіі Катэгорыя:Рэдактары Латвіі