Сінгармані́зм (ад — «разам» + — «гармонія») у мовазнаўстве — марфаналагічная з'ява, якая заключаецца ў прыпадабненні галосных гукаў (прагрэсіўная асіміляцыя), што ўваходзяць у склад афіксаў, да галосных кораня па прыкмеце месца ўтварэння, лабіялізацыі і інш. На сінгарманізм таксама ўплывае характар апошняга зычнага кораня (пярэдне- ці заднеязычны).

Прыклады У турэцкай мове суфікс множнага ліку набывае розную фанетычную будову ў залежнасці ад фанетычнай структуры кораня. Напрыклад: ev (дом) → evler (дамы) ok (страла) → oklar (стрэлы).

Распаўсюджанне Сінгарманізм уласцівы пераважна аглюцінатыўным мовам, такім як цюркскія мовы, фіна-ўгорскія мовы і мангольскія мовы. У гэтых мовах ён выконвае функцыю забеспячэння цэласнасці і адасобленасці словаформы, падобна да таго, як націск выконвае гэту функцыю ў індаеўрапейскіх мовах.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Асіміляцыя (мовазнаўства)