Аляксандр Паўлавіч Кібальнікаў () — расійскі скульптар. Народны мастак СССР (1963). Правадзейны член АМ СССР (1954).
Біяграфія Скончыў Саратаўскае мастацка-прамысловае вучылішча (1932). Працаваў у манументальнай і партрэтнай скульптуры. Творы вызначаюцца вастрынёй пластычнага вырашэння, выразнасцю псіхалагічных характарыстык: помнік М. Чарнышэўскаму (1953) і помнік-бюст А. Радзішчаву (1956) у Саратаве, партрэт (1956) і помнік У. Маякоўскаму (1958), помнік П. М. Траццякову ў Маскве, С. Ясеніну ў Разані (1975) і інш. Галоўны мастацкі кіраўнік стварэння мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971).
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1949, 1951). Ленінская прэмія (1959).
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Скульптары Расіі Катэгорыя:Народныя мастакі СССР