Геро́льд ( ад ) — службовая асоба пры манаршых і буйных феадальных дварах Заходняй Еўропы.
Гісторыя У раннім сярэднявеччы герольды выконвалі функцыі парламенцёра. З XII стагоддзя яны пачалі кіраваць правядзеннем рыцарскіх турніраў, падчас якіх абвяшчалі ўдзельнікаў з апісаннем іх гербаў і радаводаў.
З XIV стагоддзя пасада герольда стала пастаяннай. У абавязкі герольдаў уваходзіла складанне гербоўнікаў, радаводаў, а таксама стварэнне гербаў для асоб, якім было падаравана шляхецтва. Яны таксама кіравалі і ўдзельнічалі ў ганаровых цырымоніях. Герольды падзяляліся на рангі, найвышэйшым з якіх быў «гербавы кароль».
Пасада герольда існуе ў некаторых сучасных краінах (напрыклад, у Вялікабрытаніі). У Расіі з 1722 па 1917 год функцыі герольда выконваў герольдмайстар. Для ўдзелу ва ўрачыстых цырымоніях у XIX — пачатку XX стагоддзя прызначаліся спецыяльныя герольды.
Гл. таксама Герольдыя Геральдыка
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Геральдыка Катэгорыя:Прафесіі Катэгорыя:Культура Сярэдневякоўя