«Ле́нінскі шлях» — раённая газета Асвейскага раёна Віцебскай вобласці. Выдавалася з 1930 па 1959 год (з перапынкам).

Гісторыя

Даваенны перыяд Газета была заснавана ў снежні 1930 года як орган Асвейскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выходзіла да 22 чэрвеня 1941 года.

У гады вайны Падчас Вялікай Айчыннай вайны газета з’яўлялася органам Асвейскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выдавалася на беларускай мове, аднак першы нумар выйшаў на рускай. Вядома 9 нумароў (№ 1—5; № 7—10) за перыяд з 12 чэрвеня да 24 кастрычніка 1943 года. Рэдактарам быў Е. В. Лукашонак.

Пасляваенны перыяд Пасля вызвалення Беларусі выданне газеты было адноўлена пад той жа назвай. Яна з'яўлялася органам Асвейскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне было спынена 8 жніўня 1959 года (на нумары 64) у сувязі са скасаваннем Асвейскага раёна.

Крыніцы

Катэгорыя:Газеты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Падпольныя газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты Беларусі, якія выдаваліся ў час Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Асвейскі раён Катэгорыя:Друкаваныя выданні, заснаваныя ў 1930 годзе Катэгорыя:Друкаваныя выданні, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:1930 год у Беларусі Катэгорыя:1959 год у Беларусі