«Вече́рний Минск» () — вячэрняя гарадская газета Мінска. З 2010 года ўваходзіць у склад медыяхолдынга «Мінск-Навіны». Рэдакцыя размяшчаецца па адрасе зав. Калінінградскі, 20а.

Гісторыя Газета была заснавана па рашэнні ЦК КПБ і ўпершыню выйшла 1 лістапада 1967 года, стаўшы трэцяй вячэрняй газетай у БССР пасля газет у Гродне і Гомелі. Яна стваралася па ўзоры сталічных вячэрніх газет у Маскве, Ленінградзе і Кіеве.

У 1996 годзе газета стала першай сярод штодзённых газет Беларусі, якая пачала выдавацца ў электронным варыянце ў Інтэрнэце. У тым жа годзе ў газеце з’явілася рубрыка «Веча „Вячоркі“», якая дзейнічае па прынцыпе «гарачай лініі».

20 красавіка 2010 года газета ўвайшла ў склад агенцтва «Мінск-Навіны».

Цікавыя факты На апошняй старонцы газеты «Вечерний Минск» рэгулярна друкуецца расклад ключавых праграм станцыі «Радыё-Мінск», а ў сваю чаргу на радыё вядзецца праграма «Амаль забытыя гісторыі», створаная на матэрыялах архіва газеты «Вечерний Минск» пяцідзясяцігадовай даўніны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Газеты Мінска на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Мінска на рускай мове Катэгорыя:Штодзённыя газеты Беларусі Катэгорыя:1967 год у Беларусі