«Медысо́нт» — беларускае прыватнае выдавецтва.

Гісторыя Зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам 26 лютага 1998 года.

Выдавецтва спецыялізуецца на выданні кніг па беларускай гісторыі, культуры, мастацкай літаратуры, а таксама выпускае беларускія календары.

Вядомыя выданні Сярод сотняў выдадзеных кніг асаблівую вядомасць атрымалі: «Радзіва „Прудок“» і «Прэм'ера» Андруся Горвата; «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» Сяргея Пясэцкага; «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова.

Ціск уладаў 14 красавіка 2022 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыпыніла дзейнасць выдавецтва на тры месяцы. Фармальнай прычынай было названа парушэнне заканадаўства аб выдавецкай справе — несвоечасовае апавяшчэнне аб змене звестак пра месца знаходжання выдаўца.

Годам раней, у 2021 годзе, Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму знайшла прыкметы экстрэмізму ў кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя», выдадзенай «Медысонтам». У прыватнасці, эксперты заявілі, што ў кнізе ўтрымліваюцца «інструкцыі ў выбуховай справе».

Крыніцы

Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 2021 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі, ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі (2021)