«Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» — навукова-тэарэтычны часопіс шырокага профілю, які выдаваўся Беларускім дзяржаўным універсітэтам з 1969 па 2016 год.

Гісторыя Часопіс быў заснаваны ў 1969 годзе ў чатырох серыях: Серыя 1: фізіка, матэматыка, механіка. Серыя 2: хімія, біялогія, геаграфія. Серыя 3: гісторыя, філасофія, эканоміка, права. Серыя 4: філалогія, журналістыка, псіхалогія, педагогіка.

Галоўнымі рэдактарамі серый былі прызначаны прафесары У. Г. Вафіядзі (Серыя 1), І. Р. Цішчанка (Серыя 2), У. М. Сікорскі (Серыя 3) і М. Г. Булахаў (Серыя 4). Выпускам часопіса займалася Выдавецтва БДУ.

У 1978 годзе была створана асобная рэдакцыя часопіса. У 1996 годзе ў Серыю 1 быў дададзены раздзел «інфарматыка». З 2008 года палепшылася афармленне выдання: павялічыўся аб'ём, змяніліся фармат і вокладка.

З 2012 года часопіс распаўсюджваўся па падпісцы не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Украіне, Казахстане, Літве, Малдове, Латвіі, Балгарыі і Германіі. Па абмене ён паступаў у навуковыя цэнтры больш чым 30 краін свету. Поўныя электронныя версіі часопіса даступныя ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Электроннай бібліятэцы БДУ.

З 2017 года выданне часопіса спынена. На яго базе былі створаны новыя навуковыя часопісы БДУ па асобных галінах навук, такія як «Журнал Белорусского государственного университета. Физика», «Журнал Белорусского государственного университета. История / Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя» і іншыя.

Крыніцы

Спасылкі Архіўная старонка часопіса на сайце БДУ

Катэгорыя:Навуковыя часопісы Беларусі Катэгорыя:Выданні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта