Свабо́да і неабхо́днасць — філасофскія катэгорыі, якія вызначаюць узаемадзеянне паміж дзейнасцю людзей і аб'ектыўнымі законамі прыроды і грамадства. Характарызуюць здольнасць чалавека дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі ведамі, інтарэсамі і мэтамі з улікам унутраных і ўстойлівых узаемасувязей аб'ектыўнай рэальнасці.

Філасофскія падыходы Розныя філасофскія канцэпцыі прапануюць супрацьлеглыя трактоўкі гэтых паняццяў: Прадстаўнікі ідэалістычнай філасофіі разглядаюць свабоду і неабходнасць як узаемавыключальныя. Свабода разумеецца як свабода волі, самавызначэнне духу, якое не дэтэрмінавана знешнімі ўмовамі. Прадстаўнікі механістычнага дэтэрмінізму, наадварот, адмаўляюць свабоду волі, сцвярджаючы, што дзеянні чалавека вызначаюцца выключна знешнімі, незалежнымі ад яго абставінамі. Б. Спіноза вызначыў свабоду як усвядомленую неабходнасць. Г. Гегель распрацаваў канцэпцыю дыялектычнага адзінства свабоды і неабходнасці.

Дыялектычна-матэрыялістычнае асэнсаванне праблемы зыходзіць з прызнання першаснасці аб'ектыўнай неабходнасці і другаснасці свабоды і свядомасці чалавека як вытворных ад гэтай неабходнасці. Непазнаныя законы развіцця прыроды і грамадства з'яўляюцца неўсвядомленай неабходнасцю. У працэсе развіцця соцыуму межы неўсвядомленай неабходнасці звужаюцца, а свабода асобы як усвядомленая неабходнасць узрастае ў межах дзеяння аб'ектыўных законаў.

Гл. таксама Свабода Неабходнасць Фаталізм Валюнтарызм

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Філасофскія катэгорыі Катэгорыя:Этыка Катэгорыя:Метафізіка Катэгорыя:Палітычная філасофія