Барыс Майсеевіч Беркенгейм () — савецкі хімік. Доктар хімічных навук (1936). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1945).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1910), вучыўся ў Гейдэльбергскім універсітэце (Германія). У гады Першай сусветнай вайны — кансультант па пытаннях хіміі пры штабе Паўднёва-Заходняга фронту, 1918—1921 — выкладчык Кіеўскага рабоча-сялянскага ўніверсітэта, 1921—1927 — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, арганізатар і першы загадчык кафедры неарганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі. З 1927 — у Маскве, прафесар шэрагу маскоўскіх ВНУ.
Навуковыя інтарэсы Патэнцыял сыравінных рэсурсаў Беларусі; арганізацыя хімічнай адукацыі ў Беларусі; аквіметрыя, сінтэз гідраараматычных кетонаў і інш.
Некаторыя з прац Химическая война / составил П. А. Соколов; под редакцией Б. М. Беркенгейма; с предисловием председателя Белорусской организации «Доброхима» И. А. Адамовича ; Доброхим БССР. — Минск : издание Белорусской организации «Доброхима», 1924. — 71, с. Техническая энциклопедия : Справ. физ., хим. и технол. величин / Гл. ред. Л. К. Мартенс ; В сост. принимают участие: Беркенгейм Б.М… [и др.]. — М. : Совет. энцикл., 1927. — Т. 1. — 478, с.
Крыніцы
Літаратура
Интеллектуальная элита Беларуси : основоположники белорусской науки и высшего образования (1919—1941) / С. В. Абламейко и др. — Минск, 2017. — С. 242—253. Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921—2001 / [складальнік А. А. Яноўскі]. — Мінск, 2001. — С. 25-26.
Спасылкі Беркенгейм, Борис Моисеевич (доктор химических наук ; 1885—1959)
Катэгорыя:Хімікі СССР