Вілем Рубрук (паміж 1215 і 1220—1293) — фламандскі падарожнік, манах-францысканец.

У 1253—55 гадах узначальваў дыпламатычную місію, накіраваную французскім каралём Людовікам ІХ у Манголію. З Францыі цераз Палесціну, Канстанцінопаль, Крым, данскія стэпы, нізоўе р. Волга, каля Аральскага мора і возера Балхаш місія прыбыла ў горад Каракарум у 1254 годзе. У Каракаруме ён быў прыняты ханам Мункэ. Зваротны шлях прайшоў уздоўж заходняга ўзбярэжжа Каспійскага мора, цераз Армянскае нагор’е і Усходні Таўр.

У справаздачы Рубрука пра падарожжа шмат каштоўных звестак па гісторыі, этнаграфіі і геаграфіі гэтых тэрыторый, адзначана, што Каспійскае мора на самай справе з’яўляецца возерам. Гэта было самае значнае да Марка Пола падарожжа еўрапейца ў Цэнтральную Азію.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Францысканцы