Віктар Войцехавіч Карпі́нскі (нар. , Гродна) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся 12 кастрычніка 1948 года ў горадзе Гродне. У 1967 годзе скончыў сярэднюю школу № 10 г. Гродна, у 1975 годзе — аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ. У 1980 годзе скончыў завочную аспірантуру пры кафедры гісторыі філасофіі і логікі БДУ.

У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Светапогляд Элізы Ажэшкі».

З 1975 па 1979 год працаваў загадчыкам кабінета кафедры філасофіі Гродзенскага медінстытута. З 1979 па 1990 год — старшы выкладчык, дацэнт кафедры філасофіi Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. З 1990 па 1996 год — дацэнт, намеснік дырэктара па навуковай працы Гродзенскага інстытута ўдасканалення настаўнікаў. З 1996 года — дацэнт кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Навуковая дзейнасць Аўтар 60 навуковых прац. Асноўная тэматыка даследаванняў — гісторыя філасофіі і філасофская антрапалогія. Удзельнічаў у напісанні вучэбных дапаможнікаў, распрацоўцы дзяржаўных бюджэтных тэм у якасці старшага навуковага супрацоўніка.

Бібліяграфія Структура мировоззрения Э.Ожешко // Powrot do Orzeszkowei. – Grodno – Biаtystok, 1997. - С.3-15. Гісторыя філасофіі. – гл.VI, 1, 3, 4, 6, 7; ХІІ, 9; XV, 3. - Гродна, – 1997.- С.252-263, 269-285, 293-303, 606-615, 782-795. Религиозное возрождение: попытка рационального анализа // Беларуская думка. – 1994. – №4. – С.32-40. Светапоглядныя арыентацыі сучаснага настаўніка // Адукацыя і выхаванне. –1995. – №5. – С.25-31. Философско-антропологические основания теории и практики образования // Навукова-метадычны веснік «Пытанні адукацыі і выхавання». – САІУН. – 1997. – №3. – С.3-8.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 12 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродне Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філасофскіх навук